Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога румынскага прэзыдэнта будуць судзіць, у тым ліку за гібель пратэстоўцаў


Ён Іліеску

Былы прэзыдэнт Румыніі Ён Іліеску паўстане перад судом. У Румыніі завершылі расьсьледаваньне прычын і абставінаў гібелі сотняў мірных грамадзян і вайскоўцаў у сьнежні 1989 году на працягу некалькіх дзён пасьля зьвяржэньня дыктатуры Мікалае Чаўшэску.

Галоўны пракурор Румыніі Аўгустын Лязар заявіў 8 красавіка ў Бухарэсьце, што завяршэньне шматгадовага расьсьледаваньня сьнежаньскіх падзей 1989 год стала важнай падзеяй для румынскай судовай сыстэмы.

Ён Іліеску займаў высокія пасады ў кіруючых органах Румынскай кампартыі да моманту, калі ў пачатку 1970-х гадоў ён трапіў у няласку дыктатара. У 1989 годзе ён зноў апынуўся на піку палітычных падзей, узначаліўшы «Фронт нацыянальнага выратаваньня» — групу, якая ўсталявала свой кантроль над краінай пасьля ўцёкаў прэзыдэнта Мікалае Чаўшэску 22 сьнежня 1989 года. У тыя дні ў Румыніі былі забітыя 862 чалавекі.

Іліеску, якому цяпер 89 гадоў, былі абраны прэзыдэнтам Румыніі ў траўні 1990 году, потым пераабраны ў 1992 годзе, а пазьней, з 2000 да 2004 год, зноў стаў кіраўніком дзяржавы.

У сьнежні 2018 году Іліеску і былы віцэ-прэм’ер ураду Джэлу Вайкулеску былі афіцыйна абвінавачаныя ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі праз тэлебачаньне і прэс-рэлізы, што справакавала бязладныя перастрэлкі, узброеныя сутыкненьні і псыхоз сярод насельніцтва.

Былому прэзыдэнту таксама прыйдзецца адказваць у судзе на абвінавачваньні ў дачыненьні да злачынстваў супраць чалавечнасьці, у сувязі са здушэньнем масавых дэманстрацый пратэсту ў Бухарэсце ў 1990 годзе. Ахвярамі спэцапэрацыі уладаў тады сталі прынамсі чатыры маніфэстанты.

Іліеску і Вакулеску адпрэчылі вылучаныя ім абвінавачваньні і назвалі іх «актам палітычнай помсты».

Дата пачатку судовага працэсу пакуль не абвешчаная.

Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс 8 красавіка выступіў з заявай, падкрэсьліўшы, што «злачынствы, учыненыя падчас [рэвалюцыі] 1989 году, ня могуць заставацца беспакаранымі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG