Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З вокладак новых брытанскіх пашпартоў зьніклі словы «Эўрапейскі зьвяз»


Улады Вялікабрытаніі пачалі выдаваць грамадзянам пашпарты бяз словаў «Эўрапейскі зьвяз» на вокладцы — нягледзячы на тое, што Брытанія пакуль па-ранейшаму застаецца ў Эўразьвязе.

У міністэрстве ўнутраных спраў Брытаніі кажуць, што арыентаваліся на узгодненую раней дату Брэксыту — 29 сакавіка 2019 году — і падрыхтавалі новыя вокладкі пашпартоў да гэтай даты. Плянуецца, што у канцы 2019 году дызайн брытанскіх пашпартоў памяняецца, і колер іх вокладкі зьменіцца з пурпурнага (гэта колер пашпартоў пераважнай большасьці краін ЭЗ) на сіні.

Аднак, па-ранейшаму невядома, калі менавіта Брытанія выйдзе з Эўразьвязу. Брэксыт быў перанесены з 29 сакавіка на 12 красавіка фактычна ў апошні момант. Цяпер брытанская прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй просіць ЭЗ зноў перанесьці дату Брэксыту — на 30 чэрвеня.

Брытанскі парлямэнт дагэтуль не ўхваліў пагадненьне аб выхадзе Брытаніі з ЭЗ і ў той жа час выключыў варыянт Брексыту без пагадненьня. Адтэрміноўка павінна дапамагчы або прыняць прапанаваны ўрадам варыянт пагадненьня, або знайсьці альтэрнатыўны падыход да Брэсыту. Апошнімі днямі Тэрэза Мэй вядзе пра гэта перамовы з апазыцыйнай партыяй лейбарыстаў.

Шэраг уладальнікаў новых пашпартоў выказалі зьдзіўленьне і нават гнеў з нагоды зьнікненьня словаў «Эўрапейскі Зьвяз» з вокладак. Частка з іх кажуць пар фармальнае парушэньне, іншыя выказваюць надзею, што Брексыт урэшце будзе адменены і Брытанія застанецца ў Эўразьвязе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG