Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША эвакуююць кантынгент праз абвастрэньне сытуацыі ў Лібіі


Вайскоўцы лібійскай нацыянальнай арміі.
Вайскоўцы лібійскай нацыянальнай арміі.

Як найменей 21 чалавек загінуў, 27 былі параненыя ў выніку абвастрэньня ўзброенага канфлікту ў Лібіі. Ваенныя дзеяньні ў краіне аднавіліся з новай сілай, калі ў чацьвер фэльдмаршал Халіфа Хафтар аддаў загад Лібійскай нацыянальнай арміі наступаць на Трыпалі, паведамляе BBC.

У нядзелю ААН заклікала бакі канфлікту ўвесьці двухгадзіннае замірэньне ў паўднёвай частцы Трыпалі, каб эвакуяваць параненых і мірных жыхароў.

Раней Афрыканскае камандаваньне Ўзброеных сіл ЗША абвясьціла аб рашэньні перадыслякаваць свой кантынгент у Лібіі праз абвастрэньне сытуацыі.

Іншыя краіны і арганізацыі таксама рыхтуюцца да эвакуацыі свайго пэрсаналу.

«Сытуацыя ў пляне бясьпекі на месцах у Лібіі становіцца ўсё больш складанай і непрадказальнай», — растлумачыў рашэньне камандуючы Томас Уалдхаўзэр. Падрабязнасьцяў аб перамяшчэньні вайскоўцаў няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG