Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны афіцыйна агаласіла вынікі выбараў прэзыдэнта Ўкраіны на пасяджэньні 7 красавіка і абвясьціла паўторнае галасаваньне 21 красавіка.
Такім чынам, за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 30,24% выбарнікаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку — 15,95% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнку — 13,40%, за Юрыя Бойку — 11,67%, за Анатоля Грыцэнку — 6, 91%, за Ігара Сьмяшка — 6,04%, за Алега Ляшка — 5,48%, за Аляксандра Вілкула — 4,15%, за Руслана Кашулінскага — 1,62%.
Астатнія кандыдаты набралі менш за 1%.
Выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбыліся 31 сакавіка. Яўка склала каля 62,8%.