Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жоўтыя камізэлькі» пратэставалі ў Францыі 21-ы раз. Затрыманыя ня менш за 43 чалавекі


Графіці, прысьвечаная пратэсту «жоўтых каміхэлек», у Парыжы. Ілюстрацыйнае фота
Графіці, прысьвечаная пратэсту «жоўтых каміхэлек», у Парыжы. Ілюстрацыйнае фота

У Францыі ў суботу, 6 красавіка праводзілася дваццаць першая штотыднёвая акцыя «руху жоўтых камізэлек». У Парыжы пасьля поўдня на акцыю сабралася некалькі соцень чалавек.

Да вечара суботы паведамлялася аб 43 затрыманых у Парыжы і некалькіх сутычках з паліцыяй у Руане. Агулам, як адзначае Reuters, маніфестацыі прайшлі мірна і спакойна.

У Парыжы працягвае дзейнічаць забарона на правядзеньне дэманстрацыяў на цэнтральных вуліцах і плошчах, уведзеная пасьля пагромаў на Елісейскіх палях 16 сакавіка. Забарона распаўсюджваецца і на некалькі іншых гарадоў Францыі, дзе «жоўтыя камізэлькі» праявілі найбольшую актыўнасьць.

На мінулым тыдні Канстытуцыйная рада Францыі скасавала найбольш крытыкаваны дэманстрантамі артыкул новага закону, які прадугледжваў адміністрацыйная забарона на ўдзел у дэманстрацыях любога чалавека, які «прадстаўляе асаблівую небясьпеку для грамадзкага парадку».

Рух «жоўтых камізэлек» правёў свае першыя акцыі 17 лістапада 2018 году, першыя пратэсты справакавала падвышэньне цэнаў на паліва. Тады на вуліцы гарадоў выйшлі 282 тысячы французаў. На мінулым тыдні, паводле паліцыі, толькі 34 тысячы. Самі дэманстранты лічаць, што іх было ў тры разы больш.

У суботу прадстаўнікі «жоўтых камізэлек» з розных рэгіёнаў Францыі сабраліся ў Сэн-Назэры, партовым горадзе на ўзьбярэжжы Атлянтыкі, на так званую «асамблею асамблеяў». Як паведамляе Міжнароднае францускае радыё, удзельнікі абмяркоўваюць магчымасьці структурнай арганізацыі гэтага стыхійнага руху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG