Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарэнка: Бабіч зробіць Лукашэнку пад арэх. ВІДЭА


Сяргей Дарэнка, архіўнае фота
Сяргей Дарэнка, архіўнае фота

Расейскі журналіст Сяргей Дарэнка ў эфіры тэлеканалу RTVi пракамэнтаваў навіну пра расейскі дзяржаўны крэдыт на 600 мільёнаў даляраў для Беларусі.

Дарэнка заявіў, што расейскі пасол у Беларусі Міхаіл Бабіч «атрымаў ад Пуціна карт-блянш» стаў першым палітычным канкурэнтам Лукашэнкі. «Бабіч — гэта першы палітычны канкурэнт Лукашэнкі з 1994 году, які вырве яму іклы», — заявіў Дарэнка.

«Калі б вы зараз сказалі мне: рабіце стаўкі, я б паставіў на Бабіча супраць Лукашэнкі два да аднаго. Бабіч яго вырабіць пад арэх», — сказаў расейскі журналіст.

Дарэнка назваў Лукашэнку «неверагоднай палітычнай жывёлінай», якая гадамі шантажуе увесь сьвет. «Я захапляюся яго хітрасьцю, якая, мабыць, замяняе яму інтэлект. Але хітрасьці столькі, што інтэлекту не трэба».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG