Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі адбыліся сутычкі паміж мігрантамі і паліцыяй


Сутыкненьні 5 красавіка.
Сутыкненьні 5 красавіка.

У Грэцыі адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі мігрантаў, якія спрабавалі трапіць на тэрыторыю Паўночнай Македоніі. Прычынай сутычак сталі распаўсюджаная ў сацыяльных сетках чуткі аб адкрыцьці памежнага пераходу для мігрантаў, паведамляе BBC.

Сутыкненьні адбыліся недалёка ад гораду Салёнікі, у лягеры для ўцекачоў «Діавата». Некаторыя мігранты з лягеру кідалі палкі і камяні ў паліцыянтаў, тыя ўжывалі ў адказ сьлезацечны газ.

«Паведамленьні пра тое, што межы адкрыюцца, — хлусьня», — заявіў міністар міграцыйнай палітыкі Грэцыі Дзімітрыс Вітсас, выступаючы на дзяржаўным тэлеканале. Ён заклікаў мігрантаў вярнуцца ў месцы іх разьмяшчэньня. Па паведамленьнях мясцовых СМІ, дзесяткі мігрантаў на знак пратэсту перакрылі чыгуначныя шляхі на адной з станцый у Атэнах. Яны выкрыквалі «Нямеччына» і заклікалі адкрыць межы.

Каля 600 чалавек правялі мінулую ноч у намётах на полі каля лягеру «Діавата». Раніцай 5 красавіка, калі паліцыя перакрыла дарогу да мяжы, сутыкненьні ўзмацніліся.

У сакавіку 2016 году Турэччына рэзка скараціла паток мігрантаў у адпаведнасьці з пагадненьнем з ЭЗ. Неўзабаве балканскія краіны зачынілі свае межы, перакрыўшы асноўны шлях у Эўропу. Дзясяткі тысяч уцекачоў засталіся на тэрыторыі Грэцыі.

У 2015 годзе больш за мільён чалавек з Блізкага Ўсходу, з Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Афрыкі накіраваліся ў Заходнюю Эўропу праз Турэччыну, Грэцыю і Балканы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG