Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 12 тысяч мігрантаў у Нямеччыне атрымалі грашовую дапамогу на выезд з краіны


Адзін з аўганскіх уцекачоў, які вярнуўся ў Кабул зь Нямеччыны. 2017 год.

Мігрантам, якія вырашаюць добраахвотна пакінуць Нямеччыну, выплачваюць спэцыяльныя грашовыя дапамогі. За прайшоўшы год іх атрымалі амаль 12 тысяч чалавек, большая частка якіх — з Іраку, Расеі, Аўганістану.

Як паведамляе «Deutsche Welle», за першы год існаваньня праграмы StarthilfePlus для заахвочваньня мігрантаў, якія добраахвотна пакідаюць Нямеччыну, ёю скарысталіся 11 618 чалавек. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным ў чацьвер, 5 ліпеня, адказе міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны на парлямэнцкі запыт фракцыі Левай партыі ў Бундэстагу.

Урад заснаваў праграму ў лютым 2017 году. Калі дарослы мігрант пакідае Нямеччыну да заканчэньня разгляду яго хадайніцтвы аб прытулку, ён атрымлівае дапамогу памерам 1200 эўра, падлетак да 12 гадоў — 600 эўра. За першы год рэалізацыі праграмы па 1200 эўра атрымалі 1585 чалавек.

Сям’я колькасьцю больш за чатыры чалавекі, якая выяжджае, атрымлівае дадаткова 500 эўра. Калі мігрант добраахвотна зьяжджае пасьля таго, як яму адмовілі ў прытулку, а ён адмаўляецца апратэстоўваць гэтае рашэньне ўладаў, яму выплачваюць 800 эўра.

Паводле дадзеных МУС Нямеччыны, у 2017 годзе ў рамках праграмы StarthilfePlus было выплачана 10 тысяч дапамог. Зь іх 2261 атрымалі мігранты з Іраку, 1307 — з Расеі і 951 — з Аўганістану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG