Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія пагражае прыпыніць грашовыя ўнёскі ў Эўразьвяз


Італія можа спыніць плаціць унёскі ў Эўразьвяз, калі ў Брусэлі не дапамогуць вырашыць сытуацыю вакол карабля італьянскай берагавой аховы Diciotti, на борце якога знаходзяцца выратаваныя мігранты. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Італіі Люіджы Ды Маё.

На мінулым тыдні маракі судна паднялі на борт 177 мігрантаў, пасьля чаго паспрабавалі даставіць іх да берагоў Мальты. Атрымаўшы адмову, ратавальнікі накіраваліся да выспы Лямпэдуза, затым спыніліся на Сыцыліі. Ва ўрадзе Італіі не дазволілі высадзіць мігрантаў на бераг і запатрабавалі разьмясьціць іх у іншых э
эўрапейскіх краінах.

Італія знаходзіцца ў цэнтры эўрапейскіх міграцыйнага крызысу праз тое, што большая частка нелегалаў з краін Паўночнай Афрыкі прыбывае па Міжземным моры. Новы італьянскі ўрад паабяцаў змагацца зь нелегальнай міграцыяй.

Рым спыніў супрацоўніцтва зь няўрадавымі арганізацыямі, якія займаюцца выратаваньнем мігрантаў каля берагоў Афрыкі, і зачыніў свае парты для іх судоў. 11 чэрвеня ўрад Італіі адмовілася прыняць карабель Aquarius з 629 мігрантамі на борце. У выніку судна выратаваных эмігрантаў прынялі Гішпанія і Францыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG