«Дурасьцю і злачынствам перад памяцьцю продкаў» назвала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў зьнішчэньне крыжоў у Курапатах.
«Я ня ведаю і не магу дазнацца, ці гэта хто з самага верху падаў такі загад, ці гэта проста ініцыятыва дробных чыноўнікаў, якія хочуць выслужыцца. Лепш бы праявілі ініцыятыву, каб абараніць інтарэсы людзей, каб апублікаваць сьпісы людзей, якія там ляжаць у Курапатах, сьпісы тых, хто дагэтуль не рэабілітаваны.
Гэта дурасьць, а па вялікім рахунку — гэта злачынства перад памяцьцю нашых продкаў», — сказала Свабодзе Алена Анісім.
Алена Анісім паскардзілася, што на прыём да міністра культуры Юрыя Бондара ня можа трапіць нават дэпутат.
«Раяць зьвяртацца да дробных чыноўнікаў, у вас, маўляў, няма прычыны зьвяртацца да міністра. Уяўляеце сабе?
Як сказаў некалькі месяцаў таму Аляксандар Лукашэнка, „у нас пачынаецца вакханалія“. Дык вось вакханалія пачынаецца зь дзяржаўных структураў», — кажа Алена Анісім.
У Курапатах зносяць крыжы. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Сытуацыя вакол Курапатаў, на яе думку, нарастала цягам не аднаго году. Міністэрства культуры, прымаючы розныя рашэньні аб межах ахоўных зонаў, брала на сябе пэўныя абавязкі і ў той жа час не выконвала іх.
«Агарадзіць тэрыторыю — гэта можна было зрабіць даўным-даўно. Аднак зроблена не было. І праблема ў тым, што робіцца гэта ня разам з грамадзтвам, а насуперак тым актыўным грамадзянам, якія ўвесь час бароняць Курапаты, зьвяртаюць увагу на сытуацыю вакол мэмарыялу.
Самае лепшае, што магла зрабіць дзяржава — агарадзіць невысокім плотам тэрыторыю, пакінуць у спакоі тыя крыжы, якія ўжо стаяць», — лічыць дэпутатка.
4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі. Каля 12-й гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя.