Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра РЭП Фядыніча папярэдзілі за каньяк на «хатняй хіміі»


Генадзь Фядыніч у судзе, архіўнае фота
Генадзь Фядыніч у судзе, архіўнае фота

У канцы мінулага тыдня былы старшыня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які адбывае 4-гадовае пакараньне «хатняй хіміяй», паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі. Фядыніч расказаў сайту Palitviazni.info, у чым была справа.

Абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, таксама вядомае як «хатняя хімія», абавязвае не знаходзіцца па-за межамі дому пасьля 19:00 і ў выходныя. Таксама забараняецца ўжываць алькагольныя напоі на ўвесь тэрмін. Міліцыя можа завітаць у любы час дня і ночы.

Фядыніч тлумачыць: на фоне стрэсу ў яго нярэдка скача артэрыяльны ціск, і калі ў суботу ён узьняўся да 160, а лекаў не аказалася, калегі параілі яму ўжыць каньяк. Калі выпіў крыху каньяку, «каля дому ўжо чакала міліцыя».

Мэдыцынскі агляд паказаў у крыві Фядыніча наяўнасьць алькаголю, але ніякіх дакумэнтаў яму ня выдалі. Сам ён запэўніваў, што быў цьвярозы.

Калі 3 красавіка Фядыніч пайшоў адзначацца ў Цэнтральны РУУС, яму вынесьлі афіцыйнае папярэджаньне за парушэньне ўмоваў пакараньня. Гэта першае яго папярэджаньне, а пасьля трох «хатнюю хімію» могуць замяніць на больш жорсткія ўмовы.

«Мне сказалі, што нікога не хвалюе мой стан здароўя, правілы для ўсіх аднолькавыя», — заявіў Фядыніч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG