Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьмянілася NATO за 70 гадоў


Як зьмянілася NATO за 70 гадоў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:33 0:00

Як зьмянілася NATO за 70 гадоў

4 сакавіка 1949 году 12 краінаў падпісалі ў Вашынгтоне Паўночнаатлянтычную дамову аб стварэньні вайскова-палітычнага блёку з мэтай абароны Эўропы ад савецкага ўплыву.

Заснавальнікамі Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO) сталі: ЗША, Канада, Ісьляндыя, Вялікая Брытанія, Францыя, Бэльгія, Нідэрлянды, Люксэмбург, Нарвэгія, Данія і Партугалія.

Сёньня ў NATO 29 краінаў. Яшчэ два дзясяткі краінаў удзельнічае ў праграме Паўночнаатлянтычнага альянсу «Партнэрства дзеля міру», якая была запачаткаваная ў студзені 1994 году. Галоўная мэта гэтай праграмы — дапамога з боку NATO краінам-партнэрам у рэфармаваньні ўзброеных сілаў і ў падрыхтоўцы гэтых сілаў да магчымасьці праводзіць сумесныя апэрацыі з альянсам.

Беларусь далучылася да праграмы «Партнэрства дзеля міру» ў студзені 1995 году. У Беларусі створаная міратворчая рота, якая базуецца ў Віцебску. Пад эгідай NATO беларускія вайскоўцы некалькі разоў удзельнічалі ў міратворчых вучэньнях. У межах гэтай праграмы таксама выдзелены беларускі кантынгент, які можа ўдзельнічаць у натаўскіх мерапрыемствах. У гэты кантынгент уваходзіць транспартны самалёт Іл-76, патрульны ўзвод, вайсковыя мэдыкі, штабныя афіцэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG