Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ці Парашэнка — за каго б прагаласавалі падпісанты Радыё Свабода ў сацсетках


​Свабода спытала сваіх падпісантаў у сацсетках, за каго б яны аддалі голас у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.

«УКантакце» прагаласавала больш за 18 тысячаў чалавек (зь іх 14,5 тысячы — зь Беларусі), і 9 з 10 галасоў — за Ўладзімера Зяленскага.

У Instagram таксама перамагае Зяленскі — але там мы прасілі не націснуць адну кнопку ў апытаньні, а напісаць камэнтар. Тры чвэрці — за Зяленскага.

На Facebook жа перамагае дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка. За яго амаль дзьве траціны камэнтароў, а калі лічыць лайкі пад камэнтарамі, дык за яго 9 з 10.

P.S. Свабоду можна таксама чытаць у Telegram, Twitter і «Аднаклясьніках», слухаць і глядзець на Soundcloud і Youtube.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG