Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нікаляс Мадура заявіў аб выхадзе Вэнэсуэлы з Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў


Пра гэта ён напісаў афіцыйным акаўнце ў твітэры. Мадура назваў ААГ «міністэрствам калёній ЗША».

Арганізацыя амэрыканскіх дзяржаў была створана ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя. У яе ўваходзяць больш за 30 краін Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі. Галоўныя прынцыпы арганізацыі: дэмакратыя, правы чалавека, бясьпека і разьвіцьцё.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы пачаў працэдуру выхаду з ААГ яшчэ два гады таму. Ён вінаваціў арганізацыю ў залежнасьці ад Вашынгтона. Вэнэсуэльскія дыпляматы ў Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў ужо вярнуліся на радзіму.

Аднак 9 красавіка А прызнала кіраўніком Вэнэсуэлы лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо. У сувязі з гэтым арганізацыя пагадзілася лічыць законным прадстаўніком Каракаса дыплямата Густава Тара, якога прызначыў на гэтую пасаду Гуайдо.

Пасьля заявы Мадура аб выхадзе з ААГ лідэр апазыцыі заклікаў да новай акцыі пратэсту супраць дзейнага рэжыму. Яна прызначаная на 1 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG