Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп зноў не прыйшоў на прыём да карэспандэнтаў Белага Дома


Прэзыдэнт ЗША ўжо год запар ігнаруе традыцыйную вячэру Асацыяцыі карэспандэнтаў Белага дома.

Як паведамляе «Франс-Прэс», прысутнічаць на прыёме адмовіўся і цэлы шэраг прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа. Замест размовы з журналістамі прэзыдэнт выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў у горадзе Грын-Бі ў штаце Вісконсін. Там Трамп зноў назваў СМІ «ворагамі народа» і «ашуканцамі».

Кіраўнік Асацыяцыі карэспандэнтаў Белага Дома Аліўе Нокс ў адказ заявіў, што такія выразы як «фэйкавыя навіны» і «ворагі народа», — гэта не падстава для кпінаў. Нокс заклікаў адмовіцца ад палітычна матываваных нападак на журналістаў, праца якіх, як ён выказаўся, у тым, каб «прыцягваць да адказнасьці» прадстаўнікоў улады.

Прысутнасьць на вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў Белага дома не зьяўляецца абавязковай для прэзыдэнта ЗША. Аднак гэтая традыцыя выконваецца з 1921 года. Да Трампа апошнім, хто адмовіўся прыйсьці на сустрэчу з прэсай, быў Рональд Рэйган. У 1981 году незадоўга да вячэры ён перажыў замах і аднаўляўся ад кулявога раненьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG