Эўракамісія рэкамэндавала краінам ЭЗ пачаць перамовы аб уваходжаньні ў супольнасьць Паўночнай Македоніі і Альбаніі. У штогадовай справаздачы ЭЗ аб сытуацыі на Заходніх Балканах гаворыцца, што абедзьве краіны правялі неабходныя рэформы.
У міністэрстве абароны ЗША выказалі асьцярогі з нагоды магчымага правядзеньня Расіяй выпрабаваньняў ядзернай зброі. Пра тое, што Масква можа праводзіць выпрабаваньні малой магутнасьці, заявіў кіраўнік разьведвальнага ўпраўленьня Пэнтагона Робэрт Эшлі.
Былы прэзыдэнт Грузіі і экс-старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, але будзе садзейнічаць абнаўленьню палітычнага кляса Ўкраіны.
Працэс разьвіцьця ЭАЭС у у цяперашнім выглядзе застопарыўся, краіны-ўдзельніцы дасягнулі нейкай столі, і далей рухацца не атрымліваецца.
Эўрапейскі саюз заклікаў Бялград і Прышціну да максымальнай стрыманасьці ў сувязі з абвастрэньнем падзеяў на поўначы Косава. Пра гэта заявіў прадстаўнік зьнешнепалітычнай службы ЭЗ.
Спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер, які два гады вёў расьсьледаваньне сувязяў кампаніі і штаба Дональда Трампа з Расеяй 29 траўня афіцыйна абвясьціў, што яго расьсьледаваньне закрытае і ён сыходзіць у адстаўку.
Саакашвілі прыляцеў у кіеўскі аэрапорт «Барыспаль» на наступны дзень пасьля рашэньня прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага вярнуць яму грамадзянства.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына незадаволеная цікавасьцю журналістаў да яе прыватнага жыцьця і тым, што ў СМІ пэрыядычна зьяўляюцца публікацыі з фатаграфіямі яе дома.
29 траўня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі разглядаліся прапановы апазыцыйных палітычных партый.
Краіны-суседкі Беларусі мяняюць сваіх кіраўнікоў.
Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савету ў Нур-Султане заклікаў адмовіцца ў ЭАЭС ад пратэкцыянізму на нацыянальных узроўнях, паведамляе БЕЛТА.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына ня ведае дакладных датаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) заклікала Расею аднавіць расьсьледаваньне забойства Барыса Нямцова.
Пастановай Савету міністраў ад 25 траўня ўнесеныя некаторыя зьмены ў прэзыдэнцкі дэкрэт «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва». Так, некаторых выключылі зь ліку «дармаедаў», а таксама ўвялі пэрсанальную адказнасьць за дадзеныя ў «базе дармаедаў».
У Нур-Султан (ранейшую Астану) Аляксандар Лукашэнка прыехаў не з пустымі рукамі, а з кошыкам беларускіх харчоў, які ўручыў прэзыдэнту Касым-Жамарту Такаеву. Свабода зазірнула ў яго і ўбачыла, што за прадукты ў гэтым кошыку.
Знакаміты кінарэжысэр Сяргей Параджанаў у 1971 годзе прыяжджаў у Менск са сваім фільмам «Колер гранату». Пра сустрэчу далажылі старшыні КДБ СССР Юрыю Андропаву, які накіраваў адмысловую запіску пад грыфам «Сакрэтна» ў ЦК КПСС.
Свабода расказвае гісторыю, як сотні беларусаў з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у 1990 годзе выправіліся ў Маскву да кіраўніцтва Савецкага Саюзу дамагацца праўды пра трагедыю.
Жыхары Паўночнай Карэі вымушаныя зьвяртацца да хабараў, каб забясьпечыць сябе харчамі і атрымаць прадметы першай неабходнасьці, што бязьмерна пашырыла карупцыю ў дзяржапараце КНДР.
Злучаныя Штаты па-ранейшаму ўстрывожаныя авіяўдарамі сырыйскіх уладаў і Расеі на паўночным захадзе Сырыі і лічаць, што гэта «неразумная эскаляцыя гвалту», заявілі 28 траўня ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША, паведамляе Reuters.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — беларускі палітоляг Андрэй Елісееў. Ён заяўляе, што Беларусь не здабыла такіх маштабных эканамічных выгодаў, на якія разьлічвала ў ЭАЭС і тлумачыць, чаму Масква не адмаўляецца ад «саюзнай дзяржавы».
Зяць і дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнэр ў аўторак адправіўся зь візытам у Марока ў рамках трохдзённага турнэ, мэта якога — дамагчыся падтрымкі распрацаванага адміністрацыяй мірнага пляна па Блізкім Усходзе.
Няўдача хрысьціянскіх дэмакратаў на выбарах у Эўрапарлямэнт і падзеньне папулярнасьці ХДС у Нямеччыне ўмацавала Мэркэль у намеры не пакідаць пост канцлера датэрмінова.
Партыя «Слуга народу» будзе адбіраць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты на аснове заявак, пададзеных праз партыйны сайт. Адабраныя прэтэндэнты павінныя пасьля гэтага прайсьці праверку на адпаведнасьць іх поглядаў зь лініяй прэзыдэнта і прайсьці сумоўе зь лідэрамі партыі.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім атрымала адказы ад міністэрстваў Беларусі наконт інтэграцыі з Расеяй. У траўні Анісім прасіла прэмʼер-міністра Сяргея Румаса патлумачыць акалічнасьці інтэграцыі.
Правы чалавека ў Беларусі па-ранейшаму застаюцца вострым пытаньнем. Грамадзкія арганізацыі «Прававая ініцыятыва» і «Дзея» вырашылі крэатыўна падысьці да гэтай праблемы і зьнялі цэлы сэрыял у жанры трагіфарсу — «Степаныч». Пра што ён — стваральнікі распавялі Свабодзе.
Армэнія – чалец вайскова-палітычнага саюзу АДКБ, кіраванага Расеяй, у які ўваходзіць і Беларусь. Аднак сувязі Беларусі з Азэрбайджанам як у эканамічнай, гэтак і вайскова-палітычнай сфэры больш шчыльныя, чым з Армэніяй.
Шэф-рэдактара расейскага агенцтва «Sputnik Літва» Марата Касема затрымалі ў аэрапорце Вільні, куды ён прыехаў у камандзіроўку.
У Казахстане Аляксандра Лукашэнку ўзнагародзілі спэцыяльным ордэнам Елбасы. Глядзім, якія яшчэ ордэны і мэдалі мае кіраўнік Беларусі.
У Маскве 28 траўня адбыўся чарговы раўнд перамоваў аб мірным урэгуляваньні ў Афганістане. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі радыкальнага руху «Талібан», які ў Расеі прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй і забаронены.
Вынікі эўрапейскіх выбараў празь беларускі ракурс падсумоўваюць ураджэнкі Беларусі, якія галасавалі на выбарах у Эўрапарлямэнт — Маргарыта Тарайкевіч з Бэльгіі, Рыта Гаціх з Чэхіі, Аліна Коўшык і Вераніка Лапуцька з Польшчы.
Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі ўнёс зьмены ва ўказ свайго папярэдніка Пятро Парашэнкі і вярнуў грамадзянства Ўкраіны экс-губернатару Адэскай вобласьці, экс-прэзыдэнту Грузіі Міхэілу Саакашвілі.
«Рады, што мы прыйшлі да згоды, што з 1 студзеня 2020 году па прынцыпе ратацыі вы ўступіце на пасаду генэральнага сакратара АДКБ», – заявіў прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян ў размове з дзяржсакратаром Рады бясьпекі Беларусі Станіславам Засем.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ аб узнагароджаньні ордэнам Елбасы кіраўнікоў краін, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у справу эўразійскай інтэграцыі. Пра гэта паведамляецца на прэзыдэнцкім сайце.
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч распарадзіўся прывесьці войска краіны ў поўную баявую гатоўнасьць пасьля сэрыі рэйдаў паліцэйскага спэцназу часткова прызнанай рэспублікі Косава ў населеных сэрбамі паўночных рэгіёнах краіны.
Менавіта такі тэрмін назваў 28 траўня журналістам кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Казахстану Канат Базумбаеў.
«У кабінэтах найвышэйшага кіраўніцтва Таджыкістану, уключна з прэзыдэнтам, прэм’ерам і кіраўнікамі парлямэнту, стаіць выключна беларуская мэбля», паведаміў журналістам прадстаўнік Таджыкістану.
Найбуйнейшая нямецкая газэта Bild зьмясьціла на першую паласу панядзелкавага нумару выкрайку ярмолкі, габрэйскага галаўнога ўбору.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зрабіў першую рабочую паездку ў Луганскую вобласьць, дзе агледзеў пазыцыі вайскоўцаў на перадавой
Цэнтральная выбарчая камісія распрацавала свае прапановы па зьменах у Канстытуцыю Беларусі.
Міністарка навакольнага асяродзьдзя Мэксыкі Хасэфа Гансалес Блянка была вымушаная сысьці ў адстаўку пасьля таго, як на яе патрабаваньне вылет рэйсавага самалёта быў адкладзены на 38 хвілінаў.
Ажно млосна робіцца ад клішэ, якімі некалькі гадоў карыстаюцца прапагандысты з розных бакоў.
Аляксандар Лукашэнка 27 траўня павіншаваў Гітанаса Наўседу з абраньнем на пасаду прэзыдэнта Літвы, піша БелТА.
Маскоўскі гарадзкі суд адхіліў апэляцыйную скаргу на арышт дваццаці чатырох украінскіх маракоў, якія знаходзяцца ў маскоўскіх сьледчых ізалятарах па абвінавачваньні ў парушэньні межаў Расеі.
Новы пасол Расіі Дзьмітрый Мезенцаў выправіцца ў Беларусь 2 чэрвеня, сказаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 27 мая ў Маскве на прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў зь беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
Парлямэнт Аўстрыі на пасяджэньні 27 траўня вынес вотум недаверу канцлеру Зэбаст’яну Курцу і кааліцыйнаму ўраду, які той ўзначальвае.
«Мы вернемся на родную зямлю», — зьвярнуўся да крымскататарскага народу лідэр гурту «Океан Ельзи» Сьвятаслаў Вакарчук падчас шматтысячнага канцэрту.
Дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганьне Канапацкай не прадставілі прапановы расейскага боку па разьвіцьці інтэграцыі ў рамках «саюзнай дзяржавы».
Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд у інтэрвію «Голасу Амэрыкі» разважае пра сваю сустрэчу з Уладзімірам Пуціным, пра тое, што прэзыдэнт Украіны можа зрабіць для барацьбы з карупцыяй, і пра інтэграцыю расейскаскамоўнага насельніцтва Эстоніі. Прапануем вам пазнаёміцца з фрагмэнтамі размовы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп стаў першым замежным лідэрам, прынятым у Токіё новым імпэратарам Японіі Нарухіта. Урачыстая сустрэча адбылася ў імпэратарскім палацы, Трампа суправаджала яго жонка Мэлані.
Улады адмоўна адказалі на прапанову беларускіх прыхільнікаў ініцыятывы «Несьмяротны полк» назваць адну з вуліц Менску імем Сталіна, паставіць там яго бюст.
Загрузіць яшчэ