Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: каля 60 беларускіх прадпрыемстваў ня маюць доступу на расейскі рынак праз санкцыі


Ілюстрацыйнае фота

Падчас нарады ў актуальных пытаньнях эканомікі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што каля 60 беларускіх прадпрыемстваў ня могуць пастаўляць прадукцыю на расейскі рынак з прычыны забаронаў, паведамляе БЕЛТА.

«Паводле маёй інфармацыі, на сёньня каля 60 прадпрыемстваў цалкам або часткова закрытыя для паставак на расейскі рынак. Дапрацаваліся да таго (чаго не было раней), што мы ўжо падпісаныя гандлёвыя балансы па сельгаспрадукцыі парушаем у сувязі з тым, што Расея не выконвае свае абавязацельствы. Чаму не прымаюцца меры?», — перапытаў падначаленых Лукашэнка, адзначыўшы, што нават Эўрапейскі Зьвяз па экспарце цяпер апярэджвае Расею.

Адным з вострых пытаньняў у адносінах Беларусі і Расеі зьяўляецца зьняцьце абмежаваньняў на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчаваньня. Расейскі бок пэрыядычна забараняе ўвоз прадукцыі зь беларускіх малака- і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. У першым квартале 2019 году экспарт беларускага малака і вяршкоў, ялавічыны, а таксама каўбас ў Расею зьнізіўся на 15-30%.

Акрамя таго, уводзяцца абмежаваньні і на ўвоз асобных таварных груп: так, у красавіку Расея ў аднабаковым парадку забараніла ўвоз зь Беларусі ялавічыны на костцы, яблыкаў і груш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG