Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Расею ўпаў на 15-30%


Аграрны сэктар Беларусі
Аграрны сэктар Беларусі

У першым квартале 2019 году экспарт беларускага малака і вяршкоў, ялавічыны, а таксама каўбас ў Расію зьнізіўся на 15-30%, сьведчаць афіцыйныя статыстычныя дадзеныя.

Як піша БелаПАН, асноўным рынкам іх збыту традыцыйна зьяўляецца Расея — у студзені–сакавіку туды пастаўлена прадукцыі на 1 млрд даляраў (амаль на 1% менш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году).

Пры гэтым істотна скараціўся аб’ём экспарту некаторых відаў мяса-малочнай прадукцыі. Так, у першым квартале Беларусь прадала ў Расею 22,5 тысячы тон сьвежай і астуджанай ялавічыны на 80 млн даляраў. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась пастаўкі зьнізіліся на 16% у фізычным вымярэньні і на 23% — у грашовым.

Экспарт мяса і субпрадуктаў свойскіх птушак у першым квартале склаў 29 тысяч тон — зьменшыўся на 14,5% у фізычным вымярэньні і на 5,5% — у грашовым. Скараціўся таксама экспарт каўбас: 6,5 тысяч тон мясных прадуктаў, або на 27% менш у фізычным вымярэньні і на 31% — у грашовым.

Сёлета «Рассельгаснагляд» працягваў абмяжоўваць пастаўкі беларускай мяса-малочнай прадукцыі, спасылаючыся на яе сумнеўную якасьць.

На праблемы з экспартам беларускай мяса-малочнай прадукцыі 16 траўня зьвярнуў увагу Аляксандар Лукашэнка, прызначаючы кіраўнікоў прадпрыемстваў і аблвыканкамаў.

«На нашых традыцыйных рынках вельмі складана сёньня працаваць, асабліва як Расея сябе паводзіць. Пляны выпрацавалі зь імі — балянсы паставак малака, мяса. І мы іх не выконваем, бо закрылі рынак. Трэба абмяркоўваць сур’ёзна гэтую праблему», — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён выказаў думку, што, магчыма, сельгасвытворцам ня варта фарсаваць аб’ёмы вытворчасьці мяса і малака, бо такую прадукцыю ня так проста прадаць за мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG