Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першы тыдзень траўня расейцы затрымалі 87 тон гародніны і садавіны зь Беларусі

Усю прадукцыю нелегальнага паходжаньня плянуецца зьнішчыць.

Пра чарговыя затрыманьні садавіны і гародніны на мяжы Беларусі і Расеі гаворыцца ў паведамленьні на сайце «Рассельгаснагляду». Паводле ведамства, з 1 па 6 траўня мабільныя групы праваахоўных органаў Расеі, куды ўваходзяць мытнікі і супрацоўнікі ФСБ, затрымалі 14 аўтамабіляў, якія везьлі нелегальную прадукцыю ў Расею з тэрыторыі Беларусі. Агулам у затрыманых аўтамабілях было 86,9 тоны рознай плодаагародніннай прадукцыі.

Сярод затрыманага тавару амаль 58 тонаў яблыкаў, 19 тон цыбулі і 10 тон бульбы. Усе грузы перамяшчаліся без суправаджальных дакумэнтаў. Як паведамляе «Рассельгаснагляд», пасьля завяршэньня адміністрацыйнага расьследаваньня будзе прынята рашэньне аб зьнішчэньні прадукцыі.

XS
SM
MD
LG