Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адменіць абмежаваньні на пастаўку малака зь Беларусі


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў даручыў Расьсельгаснагляду замест абмежаваньня цэлых сэктараў паставак беларускай малочкі пакінуць абмежаваньні толькі ў дачыненьні да прадпрыемстваў, якія не змаглі пацьвердзіць бясьпеку сваёй прадукцыі.

Даручэньне дадзенае пасьля пасяджэньня міжурадавага савету Эўразійскага эканамічнага саюзу 30 красавіка ў Ерэване, паведаміў Расьсельгаснагляд. Пра адмену санкцыяў, уведзеных раней у дачыненьні да беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, дамовіліся расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў у часе перамоваў зь беларускім прэм’ерам Сяргеем Румасам.

Абмежаваньні на пастаўкі ў Расею беларускага малака і некаторых гатункаў малочнай прадукцыі былі ўведзеныя ў лютым 2018 году. Пад санкцыі патрапілі пастэрызаванае, стэрылізаванае, сухое малако і вяршкі — разьліўныя альбо ў тары большай за 2,5 літра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG