Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеі не ўдалося паставіць моўны закон ва Ўкраіне на абмеркаваньне ў Радзе Бясьпекі ААН


Падчас акцыі каля парлямэнту Ўкраіны ў падтрымку закону «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», які дэпутаты ўхвалілі ў гэты самы дзень. Кіеў, 25 красавіка 2019
Падчас акцыі каля парлямэнту Ўкраіны ў падтрымку закону «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», які дэпутаты ўхвалілі ў гэты самы дзень. Кіеў, 25 красавіка 2019

Рада Бясьпекі адхіліла запыт Расеі аб правядзеньні пасяджэньня з гэтай нагоды — 6 галасоў было супраць, 4 за і 4 устрымаліся. Галасаваньне ў Радзе Бясьпекі адбывалася позна ўвечары ў панядзелак. Расея спрабавала падаць прыняцьце закону аб мове як парушэньне менскіх пагадненьняў.

Для таго, каб паставіць пытаньне на абмеркаваньне ў Радзе Бясьпекі ААН, Расеі не хапіла галасоў. З 15 членаў Рады за прапанову Расеі галасаваў Кітай, Паўднёвая Афрыка, Экватарыяльная Гвінэя і Дамініканская Рэспубліка. ЗША і пяць іншых краін — Францыя, Нямеччына, Вялікая Брытанія, Бэльгія і Польшча — прагаласавалі супраць, а чатыры іншыя краіны — Інданэзія, Кот-д’Івуар, Кувэйт і Пэру — устрымаліся. Для прыняцьця рашэньня Расеі патрабавалася набраць 9 галасоў.

Галасаваньне адбылося 20 траўня, гэта значыць, у той самы дзень, калі ў Кіеве прысягнуў новы прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Амбасадар ЗША ў ААН Джон Коэн назваў просьбу Масквы «выразнай спробай Расеі адцягнуць увагу ад мірнай, дэмакратычнай перадачы ўлады, якая адбываецца сёньня ва Ўкраіне».

Падчас пасяджэньня Рады Бясьпекі пасол Украіны Ўладзімір Ельчанка заявіў, што Расея «невыпадкова» папрасіла Раду правесьці пасяджэньне менавіта ў дзень інаўгурацыі Зяленскага.

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка падчас выступу на Радзе Бясьпекі ААН (архіўнае фота)
Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка падчас выступу на Радзе Бясьпекі ААН (архіўнае фота)

А пасол Расеі Васіль Нябензя заявіў, што расейская мова «выштурхоўваецца» з Украіны, і абвінаваціў Раду ў «цэнзуры». Ён сказаў, што галасаваньне за адмову на пасяджэньні было «адкрытай дэманстрацыяй падвойных стандартаў» членамі, якія адобрылі іншыя сустрэчы.

Прадстаўнік Расеі ў ААН Васіль Нябензя падчас пасяджэньня Рады бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (архіўнае фота)
Прадстаўнік Расеі ў ААН Васіль Нябензя падчас пасяджэньня Рады бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (архіўнае фота)

Пасьля заканчэньня пасяджэньня прадстаўнікі Нямеччыны і Францыі пры ААН зачыталі супольную заяву, у якой амбасадар Нямеччыны пры ААН Крыстоф Гойсген падкрэсьліў, што Расея праводзіць «сумна вядомую палітыку запалохваньня», а таму яны вітаюць той факт, што Рада адхіліла прапанову Расеі разглядаць украінскі закон.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG