Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне аб тым, як кіраўнік анэксаванага Крыму — Сяргей Аксёнаў — імкліва багацее. Дакладней, імкліва багацеюць ягоныя жонка і цешча.
Былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што крымінальныя справы супраць яго ўзбуджаюць па скаргах «ворагаў Украіны». Пра гэта ён сказаў журналістам у час наведаньня фэстывалю «Кніжны Арсэнал».
Спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура Ўкраіны распачала дасудовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Няўрадавая арганізацыя «практычных ідэалістаў» Avaaz раскрыла ў сацыяльнай сетцы Facebook сетку праварадыкальных акаўнтаў, якія пашыраюць па ўсёй Эўропе фальшывыя навіны і мову нянавісьці.
Міністры замежных спраў краін АДКБ 22 траўня ўнесьлі кандыдатуру сакратара Савету бясьпекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду генэральнага сакратара абʼяднаньня.
У Інданэзіі падчас пратэстаў пасьля выбараў загінулі ня менш за шэсьць чалавек, каля 200 параненыя. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Што бліжэй — Захад ці Расея, лібэралізм ці нацыяналізм? Нядаўняе шырокае дасьледаваньне, праведзенае сацыёлягамі ў краінах Балтыі, паказала, што грамадзтвы там расколатыя. Але справа тут, насуперак стэрэатыпам, далёка ня толькі ў буйных расейскамоўных супольнасьцях.
Як пахаваць сваякоў, купіць кансэрваў і здабыць пітную ваду ў сталіцы Вэнэсуэлы і за яе межамі. Рэпартаж з пагружанай у гуманітарнай крызіс краіны
«20% грузінскай тэрыторыі застаецца пад расейскай акупацыяй», — нагадаў амбасадар Грузіі ў Беларусі Валеры Кварцхэлія на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Дню незалежнасьці гэтай краіны.
Новаабраная прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наведае Беларусь 21-22 чэрвеня. Пра гэта паведаміў амбасадар Грузіі ў Беларусі Валеры Кварацхэлія.
Былы партнэр прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага па «Квартале 95» і старшыня партыі «Слуга народу» Іван Баканаў прызначаны першым намесьнікам старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.
Баевікі, якіх падтрымлівае Расея, раніцай 22 траўня захапілі восем украінскіх вайскоўцаў, паведамляе штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл.
Адзін з начальнікаў аддзелу камітэту выяжджаў у турыстычныя паездкі за кошт арганізацыі, зь якой супрацоўнічаў, а дырэктар аднаго з інстытутаў ДНКТ і ягоная дачка сумяшчалі працу на дзьвюх пасадах толькі «на паперы».
Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў санкцыі супраць некалькіх прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прызначыў кіраўніком адміністрацыі свайго дарадцу ў юрыдычных пытаньнях, асабістага адваката алігарха Ігара Каламойскага Андрэя Богдана.
Рада Бясьпекі адхіліла запыт Расеі аб правядзеньні пасяджэньня з гэтай нагоды — 6 галасоў было супраць, 4 — за і 4 устрымаліся. Галасаваньне ў Радзе бясьпекі адбывалася позна ўвечары ў панядзелак. Расія спрабавала падаць прыняцьце закону аб мове як парушэньне Менскіх пагадненьняў.
Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй пагадзілася абмеркаваць у парлямэнце другі рэфэрэндум аб выхадзе краіны з Эўразьвязу. Пра гэта Мэй паведаміла падчас выступу ў аўторак, трансьляцыю яе прамовы вёў тэлеканал «Бі-Бі-Сі».
На беларускія тэлеграм-каналы спасылаюцца, іх цытуюць, абвяргаюць, а аўтараў спрабуюць перасьледаваць. Аўдыторыя беларускага тэлеграму — каля 600 тысяч чалавек. Мы пачынаем складаць даведнік, каб вы не згубіліся. Першая тэма — палітыка. Свабода сабрала 10 самых папулярных палітычных каналаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначыў датэрміновыя выбары парлямэнту на 21 ліпеня 2019 году.
Доля амэрыканцаў, якія станоўча ставяцца да сацыялізму, павялічылася на 17 адсоткаў з часоў Другой сусьветнай вайны і складае 43 працэнты сярод дарослага насельніцтва.
Для кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла за дзяржаўныя грошы будуюць асабістую рэзыдэнцыю ў горадзе Пушкін пад Пецярбургам, паведамляе The Bell.
Ілан Маск, Джэф Бэзас і Рычард Брэнсан гатовыя адпраўляць турыстаў у космас. Колькі гэта каштуе і як купіць білет?
Падчас нарады ў актуальных пытаньнях эканомікі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што каля 60 беларускіх прадпрыемстваў ня могуць пастаўляць прадукцыю на расейскі рынак з прычыны забаронаў, паведамляе БЕЛТА.
Лідэр партыі «Голас» Сьвятаслаў Вакарчук заявіў, што яго партыя не атрымлівае сродкі ад алігархаў.
Кіраўнік катэдры высокамабільных дэсантных войскаў і сілаў спэцыяльных апэрацый Нацыянальнага ўнівэрсытэту абароны Ўкраіны пакараны штрафам за парушэньне заканадаўства ў сфэры аховы дзяржаўнай тайны.
У Аўстрыі праз тры дні пасьля пачатку карупцыйнага скандалу з удзелам віцэ-канцлера і кіраўніка Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Гайнца-Крыстыяна Штрахэ, у адстаўку падалі ўсе міністры ад гэтай партыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў ЗША ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею, паведамляе ягоная прэс-служба.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак і міністар абароны краіны Сьцяпан Палтарак падалі ў адстаўку. Гэта адбылося пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
У Казахстане, каб адсочваць працэс падрыхтоўкі да пазачарговых выбараў прэзыдэнта, ужо працуюць міжнародныя назіральнікі.
«Пытаньні ўжываньня беларускай мовы ўрэгуляваныя дзейным заканадаўствам»
Таварыства беларускай культуры ў Літве 1 чэрвеня ладзіць у Вільні пратэст супраць Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Маскоўскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу абароны васьмі захопленых расейскімі сілавікамі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Юрыя Палітыку абвінавачваюць у зборы на тэрыторыі Ўкраіны сакрэтнай інфармацыі для перадачы «нявызначанаму падчас дасудовага расьсьледаваньня дзяржаўнаму органу Рэспублікі Беларусь».
Амбасадар ЗША ў Кітаі Тэры Брэнстэд плянуе наведаць Тыбэт на гэтым тыдні, паведаміў прадстаўнік амбасады. Гэта першы візыт амэрыканскага амбасадара ў рэгіён з 2015 года, і ён пройдзе на фоне эскаляцыі напружанасьці ў гандлёвых адносінах паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
Калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суду пакінула бязь зьмены рашэньне Менскага гарадзкога суду, які ў сакавіку ня стаў рэгістраваць «Несьмяротны полк».
20 траўня Уладзімер Зяленскі ўступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны — ён быў выбраны па выніках двух тураў, якія прайшлі сёлета 31 сакавіка і 21 красавіка.
Пра заплянаваныя візыты Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан паведаміў амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Ермухамэт Ертысбаеў.
Новы кіраўнік Украіны адразу ўзяў зь месца ў кар'ер. Сваю інаўгурацыйную прамову ён завяршыў сэнсацыйным абвяшчэньнем пра роспуск парлямэнту.
Сёньня Ўладзімір Зяленскі прысягнуў на вернасьць украінскаму народу і зрабіў адразу некалькі рэзанансных заяў, у тым ліку пра роспуск парлямэнту.
Актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі ўступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны – ён быў абраны па выніках двух тураў выбараў, якія прайшлі сёлета 31 сакавіка і 21 красавіка.
У Армэніі прыхільнікі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна пачалі блякаваць будынка судоў. У прыватнасьці, заблякаваны Ерэванскі суд у сталіцы Армэніі, які ў суботу вызваліў з-пад варты былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качарʼяна.
Кітайская кампанія пазбавіцца доступу да абнаўленьняў апэрацыйнай сыстэмы Android, а ўжо на наступнай сэрыі смартфонаў ня будзе праграм Google Play Store, YouTube і Gmail. На тэхнічную падтрымку Google кітайская кампанія таксама разьлічваць ня зможа.
Беларусы Амэрыкі падтрымалі прадстаўнікоў расейскай дыяспары Нью-Ёрку ў правядзеньні акцыі пратэсту «Свабоду палітвязьням» супраць рэпрэсій пуцінскага рэжыму, паведаміў у «Фэйсбуку» беларускі актывіст у ЗША Вадзім Васільеў.
Грамадзяне Ўкраіны ў выніку двух тураў выбараў, якія праходзілі 31 сакавіка і 21 красавіка, абралі Ўладзіміра Зяленскага кіраўніком сваёй дзяржавы. Ён будзе шостым яе прэзыдэнтам.
У Швайцарыі ў нядзелю, 19 траўня, адбыўся рэфэрэндум аб узмацненьні жорсткасьці законаў, якія рэгулююць валоданьне зброяй.
Скандал з прычыны відэа, на якім віцэ-канцлер, як сьцьвярджаецца, прапануе дзяржкантракты інвэстару з РФ, выклікаў распад кіруючай кааліцыі
На плошчы Леніна ў цэнтры Берасьця ў чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут штонядзелі ад 25 лютага 2018 году.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара плянуе разам з Расеяй распрацоўваць сыстэму супрацьпаветранай абароны С-500.
Дэлегацыю Злучаных Штатаў Амэрыкі на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ўзначаліць міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры.
Загрузіць яшчэ