Інгуша Ісмаіла Нальгіева выслалі зь Беларусі ў Расею.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо наведае Расею з 12 па 14 траўня. Пра гэта заявілі ў Дзярждэпартамэнце. Гэта будзе першы візыт кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША ў Расею.
Пасьля вызваленьня Міхаіла Бабіча ад пасады пасла Расеі ў Беларусі пасольства РФ у Менску ўзначальвае саветнік-пасланьнік, часовы павераны Ўладзімір Андрэеў. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар расейскага пасольства Аляксей Маскалёў.
Былому кіраўніку незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) на дзьве гадзіны скарацілі час, калі ён мусіць абавязкова знаходзіцца ў сваёй кватэры.
Усіх затрыманых прымусілі ляжаць на падлозе, людзі ў чорнай форме іх білі. Петравец атрымаў мінімум пяць удараў па твары і целе.
Кітайскія хакеры ўзламалі базы зьвестак мэдыцынскай страхавой кампаніі Anthem і атрымалі доступ да асабістых дадзеных прыблізна 78,8 млн амэрыканцаў.
45% амэрыканцаў мяркуюць, што Кангрэс павінен аб’явіць імпічмэнт для цяперашняга прэзыдэнта краіны Дональда Трампа. Зь сярэдзіны красавіка колькасьць жыхароў ЗША, якія падзяляюць ідэю адхіленьня Трампа ад пасады, вырасла яшчэ на 5%.
Асоба, якая праявіла непавагу да суду ў грамадзянскай справе, у ЗША можа утрымлівацца пад вартай да таго часу, пакуль ёсьць хоць нейкі шанец, што пазбаўленьне волі прымусіць яе перадумаць і пайсьці на супрацоўніцтва з правасудзьдзем.
Расія дагэтуль не вярнула Эстоніі 5,2% тэрыторыі, заявіў міністар унутраных справаў краіны Март Хэльмэ. Паводле яго, Масква «ня хоча ні вяртаць гэтую тэрыторыю, ні даваць за яе кампэнсацыю, ні наогул абмяркоўваць гэтае пытаньне».
9 траўня ў Казахстане заблякавалі доступ да шэрагу сайтаў незалежных ад уладаў выданьняў, у тым ліку Радыё Азаттык (Казаскай службы Радыё Свабода). Пазьней удзень карыстальнікі сацсетак заявілі пра абмежаваньне доступу да Facebook і Instagram, да мэсэнджэру Telegram і да сайту Youtube.
Яны сьцьвярджаюць, што нэгатыўна ставяцца да рэпрэсіяў, але пры гэтым прыехалі ўшанаваць памяць «герояў НКВД, якія ваявалі».
Праўда, калёна з партрэтамі удзельнікаў мінулай вайны, партрэтамі Сталіна і «георгіеўскімі стужкамі» прайшла ўсяго 150 мэтраў — ад прыступак на плошчы Перамогі да Вечнага агню.
Аляксандар Лукашэнка ня толькі павіншаваў з Днём перамогі, але і згадаў пра дамову аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці на афіцыйным ускладаньні кветак да манумэнту на плошчы Перамогі ў Менску 9 траўня.
Паўночная Карэя запусьціла «неідэнтыфікаваны снарад» у Ціхі акіян, паведамляюць вайскоўцы Паўднёвай Карэі. Гэта адбылося менш чым праз тыдзень пасьля таго, як лідэр КНДР Кім Чэн Ын сачыў за ракетнымі выпрабаваньнямі, праведзенымі Пхеньянам.
Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.
Таксама просяць выкарыстоўваць расейскую акцыю «Несьмяротны полу» як адну з асноваў беларускай нацыянальнай ідэі.
Суд у Чарнагорыі вынес у чацьвер абвінаваўчы прысуд па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту, які плянаваўся ў дзень парлямэнцкіх выбараў 16 кастрычніка 2016 года.
Сталін цяпер папулярны ў Расеі, а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры двухмэтровыя».
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа на пасяджэньні Арктычнага савета ў Фінляндыі заявіў, што Злучаныя Штаты маюць намер узмацніць сваю прысутнасьць у Арктыцы, каб супрацьстаяць агрэсіўным паводзінам Расеі і Кітая.
З раніцы 9 траўня ў Казахстане пачалі блякаваць інтэрнэт, але ўлады пакуль гэта не камэнтуюць, паведамляе Радыё Азатык.
Мітынг з партрэтамі Сталіна. Менскія ўлады не дазволілі шэсьце расейскай акцыі «Несьмяротны полк», але санкцыянавалі мітынг недалёка ад плошчы Перамогі — ля музэю І зьезду РСДРП.
Новыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць Ірану датычацца вытворчасьці сталі, алюмінію, медзі і жалеза. Дакумэнт прадугледжвае абмежаваньні як супраць вытворцаў мэталаў у самым Іране, так і супраць тых, хто імі гандлюе.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і былы палітвязень Андрэй Саньнікаў — пра апошнія падзеі ў адносінах Масквы і Менску ў інтэрвію «Голасу Амэрыкі».
Прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі на інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага будзе найвышэйшага ўзроўню, паведаміў у інтэрвію расейскай службе BBC спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па пытаньнях Украіны Курт Уолкер.
У краінах Эўропы 8 траўня адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Другой сусьветнай вайны. Ён быў усталяваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе. У многіх эўрапейскіх краінах сёньня выходны дзень, у сталіцах праходзяць памятныя мерапрыемствы.
Адвакат Ісмаіла Нальгіева зьвязвае ягонае затрыманьне з удзелам у пратэстах у Інгушэтыі супраць дамовы аб мяжы з Чачэніяй.
Урад Украіны будзе прызнаваць несапраўднымі расейскія пашпарты, выдадзеныя ўкраінскім грамадзянам, якія жывуць на непадкантрольных Кіеву тэрыторыях.
Колькі з таго пойдзе на Беларусь, не паведамляецца. Грошы накіроўваюцца таксама на праграмы ў Армэніі, Азэрбайджане, Грузіі, Малдове і Ўкраіне.
У сераду ў Новасібірску ўсталявалі помнік Іосіфу Сталіну. Бюст савецкага правадыра на пастамэнце з надпісам «Генэралісімус Савецкага Саюзу Сталін» стаіць у двары абласнога камітэту КПРФ.
«Я вырашыў наведаць Багдад, каб паразмаўляць з кіраўніцтвам; запэўніць іх у нашай гатоўнасьці гарантаваць сувэрэнітэт і незалежнасьць Іраку».
Ня згадваецца, каб віншаваньні накіроўваліся Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі, заходнім краінам антыгітлераўскай кааліцыі.
Улады Вялікабрытаніі ў аўторак канчаткова пацьвердзілі, што ў краіне 23 траўня пройдуць выбары ў Эўрапарлямэнт. Не засталося нават тэарэтычных шанцаў да гэтай даты ўхваліць дамову аб выхадзе Брытаніі з ЭЗ.
Апошнім часам у інфармацыйным полі зьяўляюцца паведамленьні, якія, з аднаго боку, датычаць тэмы незалежнасьці Беларусі, а з другога — прымушаюць разважаць над тым, у якой ступені грамадзтва давярае афіцыйным інфармацыйным крыніцам.
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Майк Пампэо адмяніў заплянаваны на аўторак візыт у Бэрлін. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на амбасаду ЗША ў Нямеччыне.
Прэзыдэнтка Літвы лічыць, што такім чынам Літва прызнае законнасьць пабудовы атамнай электрастанцыі ля сваіх межаў.
У Крамлі ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правядзеньня акцыі «Несьмяротны полк» у шэрагу гарадоў Беларусі і Казахстану, але рабіць высновы не сьпяшаюцца.
Былы палітвязень па-ранейшаму не раскрывае свайго месцазнаходжаньня.
Найвышэйшая выбарчая камісія Турцыі прыняла рашэньне скасаваць вынікі выбараў мэра Стамбула і правесьці паўторнае галасаваньне. Пра гэта паведамляе агенцтва Anadolu.
Нарошчваньне ваеннай групоўкі ў рэгіёне Цэнтральнага камандаваньня ЗША ажыцьцяўляецца ў адказ на трывожныя «сымптомы і папярэджаньні», якія зыходзяць ад Ірану.
Напярэдадні афіцыйнага візыту міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова ў Ташкент каля 20 расейскамоўных народных артыстаў, вядомых мастакоў і кінэматаграфістаў Узбэкістану заклікалі ўлады прысвоіць расейскай мове дзяржаўны статус.
Па словах Пяскова, за непрацяглы тэрмін знаходжаньня Бабіча на пасадзе пасла «дастаткова шмат было зроблена».
Ізраільская армія заявіла аб зьняцьці абмежаваньняў з мэтай бясьпекі для жыхароў поўдня Ізраілю, сыгналізуючы аб дамоўленасьці што да спыненьня агню з палестынскімі баевікамі ў сэктары Газы, паведамляе агенцтва AP.
На выбарах прэзыдэнта Паўночнай Македоніі — першых пасьля зьмены афіцыйнай назвы гэтай балканскай краіны — перамогу атрымлівае праэўрапейскі кандыдат-левацэнтрыст ад уладнай Сацыял-дэмакратычнай партыі СДСМ Стэва Пэндароўскі.
Расьце колькасьць ахвяраў абстрэлаў Ізраіля з сэктара Газы і авіяўдараў у адказ ізраільскай авіяцыі па мэтах у Газе. Ізраільская паліцыя паведаміла ўвечары ў нядзелю аб гібелі чацьвёртага за апошнія тры дні жыхара краіны — ён стаў ахвярай ракетнага абстрэлу горада Ашдод.
Расеі — як і іншым краінам — неабходна «сысьці» з Вэнэсуэлы і спыніць умяшаньне ў яе справы. Пра гэта заявіў у інтэрвію тэлекампаніі ABC ў нядзелю дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа.
Расейскія ўлады заяўляюць пра спробы фальсыфікацый гісторыі другой сусьветнай вайны. Свабода з дапамогай прафэсійных гісторыкаў сабрала дзясятку фальсыфікацыяў той вайны, якія застаюцца ў беларускіх школьных падручніках і агучваюцца ў дзяржаўных СМІ Беларусі.
У бок Ізраіля за суткі было запушчана больш за 400 ракет з сэктара Газы. Частка ракет перахапіла сыстэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». Некалькі ракет патрапілі ў жылыя дамы.
Расея можа выйсьці з Рады Эўропы і Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека. Пра гэта ў інтэрвію «РИА Новости» заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры Радзе Эўропы Іван Салтаноўскі.
Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў выказаў меркаваньне пра затрыманьне намесьніка Рады бясьпекі Беларусі Андрэя Ўцюрына.
Загрузіць яшчэ