Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што арганізатар менскага «Несьмяротнага палку» думае пра партрэты Сталіна на акцыі


Валер Драко на акцыі «Несьмяротны полк», 9 траўня 2018 году
Валер Драко на акцыі «Несьмяротны полк», 9 траўня 2018 году

Удзень 9 траўня ў Менску прайшла прыдуманая ў Расеі акцыя «Несьмяротны полк». Гарадзкія ўлады сёлета не дазволілі шэсьце, але санкцыянавалі мітынг ля музэю I зьезду РСДРП, што ля плошчы Перамогі.

На акцыю прыйшлі каля 500 чалавек. Некаторыя зь іх выйшлі з партрэтамі сваіх родзічаў, якія ваявалі ў Другую сусьветную, некаторыя — з партрэтамі Сталіна і нават Леніна (які памёр за больш як 15 гадоў да пачатку Другой сусьветнай вайны), некаторыя — са сьцягамі БССР (вэрсіі 1951 году) і СССР. На акцыі актыўна раздавалі «георгіеўскія стужкі», дзяржаўнай або нацыянальнай беларускай сымболікі практычна не было.

Афіцыйныя мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце пад лёзунгам «Беларусь памятае». У Віцебску мясцовыя ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця-акцыі «Несьмяротны полк» з фармулёўкай «не ўяўляецца магчымым» і прапанавалі далучыцца да акцыі «Беларусь памятае».

Адзін з арганізатараў акцыі, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Драко пазытыўна ацаніў акцыю — «усё ідзе яксьлед». Але выказаў расчараваньне дзеяньнямі ўладаў, якія не дазволілі шэсьце ад плошчы Якуба Коласа ў Менску і забаронай «Несьмяротнага палка» ў Віцебску, а таксама абурэньне абавязкам аплаты масавых мерапрыемстваў: «прымусілі ўносіць плату за перамогу». Таксама ён расказаў, што Вярхоўны суд разглядае зварот адносна ранейшай рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі «Несьмяротны полк».

На пытаньне Свабоды аб тым, ці не адштурхвае ўдзельнікаў наяўнасьць на акцыі партрэтаў Сталіна, Драко заявіў:

«У беларускім грамадзтве, як і ў расейскім, адназначнае стаўленьне да Сталіна. Разьдзьмуты культ! У цяперашні час ідзе рэабілітацыя, хоць сам Сталін ня мае патрэбы ў рэабілітацыі. Як можна сёньня? Я не прыніжаю ролю галоўнакамандуючых і гэтак далей, камандуючых франтамі. Але хто кіраваў усім камітэтам? Сталін кіраваў.

І перамога… Можна казаць пра ахвяраў, што іх шмат было, мала было, але гэта можна казаць сёньня. А тады трэба было краіну ўратаваць — і вось атрымалася што атрымалася».

Ён адзначыў, што Сталін цяпер папулярны ў Расеі, бо «алігархі забралі ўсё, што магчыма», а Беларусі трэба трымацца Расеі, бо «з поўначы NATO стаіць, манэўры праводзіць» і «ў Берасьці, Горадні амэрыканцы стаяць-глядзяць, нэгры, я сам гэта бачыў, двухмэтровыя».

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG