Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі гарвыканкам забараніў шэсьце «Несьмяротнага палка»


“Несьмяротны полк” у Менску, 2018

Адказ ад уладаў атрымаў прадстаўнік партыі левых «Справядлівы сьвет» Вадзім Кузьмін. У лісьце сказана, што ўключыць у праграму сьвяткаваньняў 9 траўня шэсьце з партрэтамі ўдзельнікаў мінулай вайны «не ўяўляецца магчымым».

Ахвотным прапанавана ўшанаваць памяць загінулых на франтах Вялікай айчыннай вайны, далучыўшыся да афіцыйнай агульнанацыянальнай акцыі «Беларусь памятае».

Паводле Вадзіма Кузьміна, такі фармат таксама прымальны. Ён мяркуе, што да гэтай акцыі далучацца і ягоныя аднадумцы — прадстаўніца партыі левых «Справядлівы сьвет» Галіна Барэйка, прадстаўнікі гарадзкіх арганізацыяў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Яўген Інц і прафсаюзу РЭП Георгі Разумаў, — якія таксама падпісвалі заяву на дазвол шэсьця «Несьмяротнага палка».

Памкненьне віцебскіх камуністаў са «Справядлівага сьвету» далучыцца да акцыі, якую ужо шосты год праводзяць у Расеі, выклікала нэгатыўную рэакцыю з боку прадстаўнікоў іншых апазыцыйных партый і рухаў.

Так, лідэр незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч адразу ж заявіў, што подпіс Георгія Разумава — гэта ягоная прыватная пазыцыя, а не калектыўнае меркаваньне прафсаюзнай арганізацыі.

Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні БХД Тацяна Севярынец лічыць, што жаданьне ўдзельнічаць у шэсьці з георгіеўскімі стужкамі, якія сталіся сымбалем расейскай агрэсіі ў Крыме і на Данбасе, — гэта ня толькі дэманстрацыя адданасьці «рускаму міру», але і здрада ўсёй віцебскай дэмакратычнай супольнасьці. Яна заклікала заяўнікаў адклікаць свой зварот, але гэтага яны не зрабілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG