Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Несьмяротнага палка» ў Севастопалі скралі 500 партрэтаў. У крадзяжы абвінавацілі другі «Несьмяротны полк»


Акцыя «Несьмяротнага палка» ў Севастопалі, 9 траўня 2018 году
Акцыя «Несьмяротнага палка» ў Севастопалі, 9 траўня 2018 году

З офісу руху «Несьмяротны полк» у Севастопалі ў анэксаваным Крыме вывезьлі 500 партрэтаў удзельнікаў вайны. У арганізацыі тое, што здарылася, называюць крадзяжом, паведамляе «Настоящее время».

«Мы маем вопіс маёмасьці, якая знаходзілася ў офісе, але адразу відаць, што каля 500 партрэтаў на штэндэрах зьніклі, астатняе будзем глядзець па вопісе», — заявіў старшыня «Несьмяротнага палка» Васіль Фядорын.

Ён абвінаваціў у тым, што здарылася, актывістку з альтэрнатыўнага «Несьмяротнага палка», які мясцовыя СМІ называюць «канкуруючай» арганізацыяй. Яе засьпелі ля офісу арганізацыі, але яна зьехала да прыбыцьця паліцыі і журналістаў.

Да Дня Перамогі 9 траўня ў многіх гарадах Расеі праходзіць акцыя «Несьмяротны полк». Ідэя акцыі належала журналістам незалежнага Томскага тэлеканалу ТВ2. З 2015 году арганізацыяй акцыі пачаў займацца Агульнарасейскі нацыянальны фронт (АНФ). Памятнае шэсьце, акрамя Расеі, праходзіць яшчэ ў 63 дзяржавах, уключаючы Эўропу, Лацінскую Амэрыку, Азію і Блізкі Ўсход.

У 2017 годзе шэсьце з партрэтамі сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны адмянілі ва Ўзбэкістане і Таджыкістане.

Увосень 2016 году адну з прыватных школаў Латвіі пазбавілі акрэдытацыі за тое, што двое супрацоўнікаў бралі ўдзел у арганізацыі «Несьмяротнага палка». Афіцыйна ў Латвіі 9 траўня — дзень акупацыі краіны савецкімі войскамі.

У 2017 годзе колькасьць ахвотнікаў браць удзел у памятнай акцыі «Несьмяротны полк» на 9 траўня скарацілася больш як у два разы ў параўнаньні з 2016-м.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG