Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску «Несьмяротны полк» зладзіў шэсьце, нягледзячы на забарону


Несанкцыянаваная акцыя «Несьмяротны полк» у Віцебску, 9 траўня 2019 году

Праўда, калёна з партрэтамі удзельнікаў мінулай вайны, партрэтамі Сталіна і «георгіеўскімі стужкамі» прайшла ўсяго 150 мэтраў — ад прыступак на плошчы Перамогі да Вечнага агню.

Арганізатары зьвярталіся па дазвол на масавае шэсьце «Несьмяротнага палка» па горадзе, але атрымалі забарону ад гарвыканкаму. Ахвотным ушанаваць памяць загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны было прапанавана далучыцца да афіцыйнай агульнанацыянальнай акцыі «Беларусь памятае».

Аднак напярэдадні 9-га траўня ў шэрагу віцебскіх паблікаў было абвешчана, што «Несьмяротны полк» зьбярэцца на плошчы Перамогі асобнай калёнай.

Андрэй Герашчанка (справа), кіраўнік «Рускага дому»
Андрэй Герашчанка (справа), кіраўнік «Рускага дому»

Удзельнікі з партрэтамі сабраліся за гадзіну да пачатку афіцыйных сьвяткаваньняў і раздавалі ўсім ахвотным георгіеўскія стужкі. Агулам у шэрагах «Несьмяротнага палка» сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку прадстаўнікі казацтва і грамадзкага аб’яднаньня «Русский дом» на чале з кіраўніком Андрэем Герашчанкам.

Дачакаўшыся сканчэньня мітынгу і сыходу гарадзкіх ды абласных уладаў, калёна самастойна рушыла паўз плошчу да Вечнага агню. Міліцыя да ўдзельнікаў шэсьця ніякіх прэтэнзіяй не выказвала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG