Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Другой сусьветнай вайны


Украінскі сымбаль заканчэньня Другой сусьветнай вайны.
Украінскі сымбаль заканчэньня Другой сусьветнай вайны.

У краінах Эўропы 8 траўня адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Другой сусьветнай вайны. Ён быў усталяваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе. У многіх эўрапейскіх краінах сёньня выходны дзень, у сталіцах праходзяць памятныя мерапрыемствы.

У прыватнасьці, у Парыжы прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон усклаў вянок да Трыюмфальнай арцы. На цырымоніі прысутнічалі вэтэраны Другой сусьветнай вайны, члены ўраду і камандаваньне ўзброенымі сіламі.

Ва Ўкраіне пачынаючы з 2015 году заканчэньне Другой сусьветнай вайны сьвяткуюць і 8, і 9 траўня. Абраны прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі ў Дзень памяці і прымірэньня апублікаваў у Фейбсуку фатаграфію, дзе ён стаіць з вэтэранам Ваенна-марскіх сіл СССР Іванам Залужным і сувязной Украінскай паўстанцкай арміі Праскоўяй Зелянчук-Поцяк. Зяленскі пажадаў Украіне міру і заявіў, што яго аснова — адзінства ўсіх жыхароў краіны.

У Расеі і ў Беларусі Дзень Перамогі сьвяткуецца 9 траўня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG