Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане заблякавалі навінныя сайты — у краіне заплянаваныя пратэстныя акцыі


Паліцыянты на вуліцы горада Шымкент, 9 чэрвеня 2019 года
Паліцыянты на вуліцы горада Шымкент, 9 чэрвеня 2019 года

З раніцы 9 траўня ў Казахстане пачалі блякаваць інтэрнэт, але ўлады пакуль гэта не камэнтуюць, паведамляе Радыё Азатык.

У прыватнасьці, заблякаваныя сайты azattyq.org, holanews.kz, vlast.kz.

У цэнтры Алматы сёньня праходзіць акцыя «Несьмяротны полк», якую падтрымліваюць ўлады. Яе ўдзельнікі ідуць па загадзя ўзгодненым маршруце з партрэтамі вэтэранаў Другой сусьветнай вайны.

Паралельна пра сваю акцыю заявіла забаронены ў краіне рух «Дэмакратычны выбар Казахстана». Ёе створаны экс-банкірам і крытыкам казахстанскіх уладаў Мухтарам Аблязовым, які з 2009 года жыве за мяжой і прысуджаны на радзіме да пажыцьцёвага зьняволеньня па абвінавачваньнях у шэрагу злачынстваў. Рух мае намер правесьці пратэсты ў Алматы, Нур-султане, а таксама ў некаторых іншых гарадах.

Карэспандэнты казахскай службы Радыё Свабода вядуць прамую трансьляцыю з Нур-Султана:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG