Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 траўня ў Казахстане: заблякаваныя сайты і сацсеткі, затрыманыя актывісты


Паліцыя ў Алма-Аце затрымлівае мясцовага жыхара, які выйшаў на пікет, 9 траўня 2019 году
Паліцыя ў Алма-Аце затрымлівае мясцовага жыхара, які выйшаў на пікет, 9 траўня 2019 году

9 траўня ў Казахстане заблякавалі доступ да шэрагу сайтаў незалежных ад уладаў выданьняў, у тым ліку Радыё Азаттык (Казаскай службы Радыё Свабода).

Пазьней удзень карыстальнікі сацсетак заявілі пра абмежаваньне доступу да Facebook і Instagram, да мэсэнджэру Telegram і да сайту Youtube — піша «Азатык».

Прычынай блякаваньняў, відавочна, сталі паведамленьні аб намерах прыхільнікаў апазыцыі правесьці акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў адначасова з падтрымоўванымі ўладамі акцыямі «Несьмяротны полк».

Да акцыяў пратэсту заклікаў забаронены ў краіне рух Дэмакратычны выбар Казахстану. У шэрагу гарадоў прайшлі пікеты апазыцыі, у выніку быў затрыманы шэраг актывістаў у Алматы і ў сталіцы краіны Нур-Султане. Сярод іх ёсьць журналіст — карэспандэнт парталу vlast.kz Даніяр Малдабекаў, якога сілай пасадзілі ў паліцэйскі аўтамабіль і даставілі ў пастарунак.

Здымачныя групы «Радыё Азаттык» адзначылі, што не змаглі своечасова пачаць весьці этэр з пратэстаў у Алматы,бо на месцы здарэньня была выключана мабільная сувязь.

  • 1 траўня ў Казахстане прайшлі пікеты прыхільнікаў казахстанскай апазыцыі, мітынгі разагналі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Актывісты гаварылі пра неабходнасьць вызваленьня палітвязьняў і пераносу прызначаных на 9 чэрвеня выбараў прэзыдэнта. На іх думку, пасьля 30 гадоў бесьперапыннага праўленьня Нурсултана Назарбаева, краіне трэба больш часу на падрыхтоўку да выбараў, каб стварыць умовы для сапраўднай палітычнай канкурэнцыі.
  • Шэсьці «Несьмяротны полк» у Дзень перамогі, які адзначаецца ў Казахстане 9 траўня, арганізаваны ў Алматы, Нур-Султане і шэрагу іншых гарадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG