Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новасібірску ўсталявалі помнік Сталіну


У сераду ў Новасібірску ўсталявалі помнік Іосіфу Сталіну. Бюст савецкага правадыра на пастамэнце з надпісам «Генэралісімус Савецкага Саюзу Сталін» стаіць у двары абласнога камітэту КПРФ. Пра гэта рэдакцыі сайту «Сибирь.Реалии» паведаміла прэс-сакратар новасібірскага абкаму партыі Алена Карава.

Афіцыйна адкрыць помнік плянуюць заўтра, 9 траўня. КПРФ таксама правядзе ў гэты дзень урачысты мітынг. Мерапрыемства будзе адкрываць першы сакратар новасібірскага абкаму, мэр Новасібірску Анатоль Локаць.

У сакавіку частка новасібірскіх камуністаў, якія дамагаліся дазволу ўладаў на ўсталяваньне помніка Іосіфу Сталіну, заявілі, што больш не падтрымліваюць гэтую ідэю. Месца, якое чыноўнікі далі для бюста — каля будынка, якое займае новасібірскі абкам КПРФ — яны назвалі «задворкамі гораду» і месцам нявартым «памяці правадыра».

  • 13 сакавіка мастацкі савет Новасібірску канчаткова зацьвердзіў ўсталяваньне помніка Сталіну ў цэнтры гораду. З 16 экспэртаў, якія прысутнічалі на пасяджэньні, «за» выказалася 11 чалавек. Паводле старшыні мастацкага савету, архітэктара Аляксандра Ложкіна, гэта кампраміснае рашэньне, якое «дазволіць ахвочым ускладаць кветкі, і разам з тым ня будзе абражаць людзей, якія лічаць Сталіна тыранам».
  • Раней мэрыя на сваім сайце праводзіла абмеркаваньне найбольш прыдатнага месца для ўсталяваньня помніка. Паступіла 155 станоўчых водгукаў на прапанову ўсталяваць у горадзе бюст Сталіна, і ў 97 зь іх быў абсалютна ідэнтычны тэкст. Усяго праект атрымаў 243 водгукі: акрамя станоўчых, было 85 адмоўных і тры пустыя.
  • Больш за 11 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю на сайце change.org супраць зьяўленьня такога помніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG