Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі пройдуць выбары ў Эўрапарлямэнт: з Brexit не пасьпелі


Найджал Фараж, лідар партыі «Brexit»
Найджал Фараж, лідар партыі «Brexit»

Улады Вялікабрытаніі ў аўторак канчаткова пацьвердзілі, што ў краіне 23 траўня пройдуць выбары ў Эўрапарлямэнт. Не засталося нават тэарэтычных шанцаў да гэтай даты ўхваліць дамову аб выхадзе Брытаніі з ЭЗ.

Правядзеньне выбараў было адной з умоваў, на якіх Эўразьвяз прадставіў адтэрміноўку Брэксыта. Першапачаткова плянавалася, што Брытанія пакіне ЭЗ ужо ў сакавіку сёлета, аднак парлямэнт некалькі разоў адмовіўся ўхваліць пагадненьне аб выхадзе. Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй паспрабавала атрымаць адтэрміноўку Brexit без абавязацельства ўдзельнічаць у выбарах новага скліканьня Эўрапарлямэнту, аднак Брусэль на гэта не пагадзіўся.

Прадстаўнік прэмʼера заявіў, што Мэй шкадуе аб неабходнасьці правядзеньня выбараў. Прэмʼер усё ж спадзяецца, што ёй удасца дамовіцца зь лейбарыстамі аб фармаце Brexit. Урад цяпер сьцьвярджае, што будзе дамагацца адабрэньня пагадненьня да 2 ліпеня. Калі Brexit усё ж атрымаецца ажыцьцявіць сёлета, паўнамоцтвы новаабраных дэпутатаў Эўрапарлямэнту ад Брытаніі аўтаматычна спыняцца.

Брытанія мае ў Эўрапарлямэнце 73 месцы. Паводле апытаньняз, на перамогу можа прэтэндаваць нядаўна створаная партыя «Brexit» былога лідэра Партыі незалежнасьці Вялікабрытаніі Найджала Фараджа. На другім месцы лейбарысты. Кіруючым кансэрватарам апытаньні прадказваюць самы нізкі ў гісторыі вынік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG