Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан асудзіла прысуд Андрэю Саньнікаву і заклікала беларускія ўлады вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць палітычна матываваныя судовыя працэсы.
Гарадзенец Аляксей Салей, супрацоўнік часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”, абвешчаны ў вышук. Напачатку году яго выклікалі ў КДБ з нагоды яго знаходжаньня на Плошчы ў Менску 19 сьнежня 2010 г, затым правялі дома ператрус.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што “ЗША асуджаюць прысуд, вынесены 14 траўня кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і іншым беларускім дэмакратычным актывістам”.
Міністр замежных спраў Нямеччыны, вольны дэмакрат Гіда Вэстэрвэле асудзіў суботні прысуд Андрэю Саньнікаву і ды іншым апазыцыянэрам.
Міністар Вялікай Брытаніі ў справах Эўропы Дэвід Лідзінгтон выказаў занепакоенасьць прысудам Андрэю Саньнікаву і заявіў пра салідарнасьць з палітзьняволенымі.
Намесьнік старшыні Маладога фронту Мікола Дземідзенка зьмешчаны ў турму на вуліцы Акрэсьціна.
«Мэта такіх прысудаў — застрашэньне апазыцыі і яе параліч. І каб не вылучаліся кандыдаты на наступных выбарах, апроч тых, якія атрымалі адмашку ад дзейнай улады».
«Я ня веру, што Саньнікаву і іншым давядзецца столькі гадоў прасядзець у турме. Вельмі хутка ўсё мяняецца. І трэба зрабіць усё, каб гэта як мага хутчэй памянялася».
«Я не назваў бы гэта нават прысудам. Гэта незаконна захопленыя людзі, якім на пяць ці тры гады працягнулі пэрыяд іх незаконнага зьняволеньня».
«Ніхто і ня думаў, што ўлада будзе паводзіць сябе інакш. І справа ў іншым. Апроч абурэньня і шкадаваньня трэба дзейнічаць на прадмет іх вызваленьня».
Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў імгненна адрэагавала на прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і яшчэ чатыром беларускім апазыцыянэрам.
Вырак былому кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву абвешчаны сёньня, а прысуд ягонай жонцы Ірыне Халіп будзе агалошаны раніцай у панядзелак. Ці сапраўды гэта тактыка ўладаў — не дапусьціць, каб яны ўбачыліся?
Адвакаты Саньнікава заявілі, што суд вынес неправамернае рашэньне, што ня быў даказаны факт масавых беспарадкаў. Адвакаты кажуць, што будуць абскарджваць рашэньне суду. <b>Фота і відэа.</b>
Яўген Парчынскі хацеў абскардзіць забарону на правядзеньне акцыі да Дня Волі, падпісаную намесьнікам старшыні наваполацкага гарвыканкаму Вячаславам Дурновым. Але суд пастанавіў, што чыноўнік мае рацыю.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі намесьніка старшыні Маладога фронту Міколу Дземідзенку. Гэта адбылося а трэцяй гадзіне каля будынку аўтавакзала Маскоўскі, дзе ў маладафронтаўца была прызначаная сустрэча.
Нямецкі ўрад выказвае заклапочанасьць у сувязі з палітычнымі працэсамі над удзельнікамі мірнай акцыі 19 сьнежня. "Гэта людзі, якія мужна заявілі пра свае перакананьні, выступілі за свабоду і дэмакратыю.
Пра 16-ю гадавіну рэфэрэндуму ў справе беларускай мовы і сымболікі нагадаў сёньня падчас судовага паседжаньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску экс-кандыдат на прэзыдэнта паэт Уладзімер Някляеў.
Калі Беларусь пачне будаваць АЭС каля межаў Літвы, гэта на дзясяткі гадоў азмрочыць двухбаковыя адносіны дзьвюх краін, заявіў у пятніцу міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс.
"Гэта паміраючая эканамічная палітыка Беларусі, якая патрабуе замежных крэдытаў, каб трымацца на плыву, доўгія чэргі за прадуктамі і валютай, страх перад выгадаваным у сябе тэрарызмам, санкцыі, якія ўвялі супраць рэжыму ЗША і ЭЗ", - мяркуе канадзкі палітоляг Дэйвід Марплз,
Абарона Статкевіча: на відэа не зафіксавана арганізаваных спробаў прарыву ў Дом ўраду. Класкоўскі: відэа з плошчы Незалежнасьці зманціравана і падаецца ня ў тым парадку, у якім усё адбывалася. У судзе абвешчаны перапынак да 10.00 16 траўня.
"Рэфэрэндум 1995 году зьяўляецца фальсыфікацыяй нацыянальнай сьвядомасьці. Толькі з адной гэтай прычыны я маю права ні ў чым не давяраць сёньняшняй уладзе і хоць штодзённа выходзіць з пратэстам на плошчу", — заявіў Някляеў. Суд працягнецца ў 10.00 16 траўня.
У судзе Заводзкага раёну Менску працягваўся працэс над трыма ўдзельнікамі падзей 19 сьнежня.
Пра гэта заявіў часовы павераны ў справах ЭЗ у Беларусі Жан Эрык Хальцапфель. Эўразьвяз уважліва сочыць за хадой судовых працэсаў і лічыць іх палітычна матываванымі.
Украіна лічыць няправільнай ізаляцыю Беларусі ў кантэксьце эўрапейскіх працэсаў, заявіў намесьнік міністра замежных спраў Украіны Павал Клімкін. «Мы заўсёды выступалі за набліжэньне Беларусі да Рады Еўропы, да усіх напрацовак — і заканадаўчых, і палітычных», — сказаў ён на брыфінгу ў пятніцу ў Кіеве. Ці ўдаецца Ўкраіне заняць ролю пасярэдніка ў беларуска-эўрапейскіх адносінах? Як паўплывалі на беларуска-ўкраінскія стасункі апошнія зьняважлівыя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас украінскага кіраўніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае з Кіева журналіст Юры Сьвірко.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску, дзе судзяць Статкевіча, Вуса ды яшчэ пяцярых удзельнікаў плошчы, за адзін дзень выслухалі ўсіх пацярпелых. Ці розьняцца іх паказаньні ў параўнаньні з мінулымі працэсамі?
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з лістом, у якім зьвярнула ўвагу на становішча Андрэя Саньнікава.
"Падрыхтоўка такой агромністай колькасьці матэрыялаў займае шмат часу. Але справа супраць Лукашэнкі рухаецца і, спадзяюся, хутка пойдзе ў суд", кажа сястра Андрэя Саньнікава, адна з заснавальніц грамадзкай ініцыятывы "Free Belarus Now" Ірына Багданава.
У судовым працэсе над над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім, а таксама Настай Палажанкай, Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзьмітрыевым і Сяргеем Вазьняком цэлы дзень слухалі сьведкаў абароны.
У жывым часопісе зьявіўся чарговы, другі ліст журналіста Андрэя Пачобута, які знаходзіцца ў Гарадзенскім СІЗА за нібыта абразу і паклёп на прэзыдэнта ў артыкулах Пачобута ў польскай «Газэце выборчай».
У судзе над Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Ўладзімерам Яроменкам адбыліся дэбаты бакоў, падсудныя выступілі з апошнім словам.
Пад такой назвай у літоўскім парлямэнце сёньня прайшлі адкрытыя слуханьні па сытуацыі ў Беларусі. Размова ішла пра рэпрэсіі супраць іншадумцаў пасьля 19 сьнежня.
Віцебскія экс-прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах разам выступаюць за рэфэрэндум аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі. Яны абвясьцілі пра стварэньне ініцыятыўнай групы.
Аляксандар Лукашэнка запэўнівае беларусаў, што праз адзін-два месяцы тыя забудуцца на праблемы з валютай. Тым часам аналітыкі кажуць, што пра валюту людзі забыліся яшчэ ў сакавіку, калі даляры і эўра зьніклі з вольнага продажу.
У Гомелі ля філіялу банку "Масква-Менск" міліцыя затрымала індывідуальнага прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчых. "Міліцыянты сказалі, што ім не падабаецца мая майка, на якой напісана "За Беларусь без Лукашэнкі".
«Казаць сёньня аб увядзеньні Беларусьсю мер у адказ супраць ЭЗ ня толькі заўчасна, але і не канструктыўна», – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі. Учора Андрэй Савіных гаварыў пра «адэкватныя меры ў адказ».
Прысуд абвесьцяць 14 траўня а <nobr>16-й</nobr> гадзіне. З апошняга слова Саньнікава: «Мы ўсе хочам аднаго: жыць у сваёй Беларусі, не баяцца за сваё жыццё».
14 траўня а 10-й гадзіне Фрунзенскі суд Менску працягне разгляд справы.
Прысуд будзе аб’яўлены 16 траўня. "Нават каб я не была журналісткай, я пайшла б на Плошчу разам з Андрэем Саньнікавым. Я лічу за шчасьце, што з многіх жанчынаў на гэтым сьвеце ён выбраў мяне", - з апошняга слова Ірыны Халіп.
14 траўня а 10-й гадзіне працэс працягнецца ў судзе Ленінскага раёну Менску.
У штогадовай справаздачы аб стане правоў чалавека Amnesty International характарызуе Беларусь як краіну сьмяротнае кары, уціску правоў чалавека, прыгнёту свабоды слова і сходаў.
У судзе Маскоўскага раёну абвешчаны прысуд шасьці ўдзельнікам падзеяў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010 году.
Партызанскі раённы суд Менску скончыў сьледзтва па справе супраць Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка. Судзьдзя аб’явіла перапынак да 13 траўня і сказала бакам падрыхтавацца да спрэчак. Сёньня ў судзе Андрэй Саньнікаў зрабіў заяву пра катаваньні ў СІЗА КДБ.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску прагучала, чаму паказаньні Дзьмітрыя Вуса на сьледзтве адрозьніваюцца ад таго, што ён кажа ў судзе. Мікалай Статкевіч выказаў сваю вэрсію адносна арганізатара правакацый 19 сьнежня.
У Страсбуры дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Па выніках дыскусіі прынятая рэзалюцыя, у якой Эўрапарлямэнт заклікае кіраўніцтва Эўразьвязу пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
У судзе Заводзкага раёну Менску ў другі дзень крымінальнага працэсу супраць удзельнікаў Плошчы Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца, Ірыны Халіп, былі прадстаўленыя доказы абвінавачаньня.
Магілёўская абласная пракуратура адмяніла папярэджаньне Крычаўскай раённай пракуратуры, вынесенае рэдактару незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргею Няроўнаму.
Эўрапарлямэнт заклікаў кіраўніцтва Эўразьвязу пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, улучна з увядзеньнем адрасных эканамічных санкцыяў.
Загрузіць яшчэ