Судовы працэс па справах Паўла Вінаградава, Зьмітра Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Ўладзімера Хамічэнкі блізіцца да завяршэньня.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка сустрэўся з адвакатам для напісаньня скаргі на прысуд. Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі піша зь вязьніцы, што «яму крыўдна за краіну». Актывіст «Руху за свабоду» Мікіта Ліхавід кажа, што будзе называцца ў калёніі «незаконна асуджаны».
5 траўня ў Менску ў судзе Партызанскага раёну працягнецца працэс супраць А.Саньнікава, І.Васілевіча, А.Гнедчыка, Ф.Мірзаянава і У.Яроменка. У сераду сьведкамі выступілі два іншыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты: Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук.
Міліцыя сарвала прэзэнтацыю дакладу пра падзеі ў Менску 19 сьнежня. Былі затрыманыя некалькі грамадзянаў Расеі і Ўкраіны, якія меліся ўзяць удзел у прэзэнтацыі. Пазьней затрыманых адпусьцілі.
Некаторыя дэталі, якія ўсплылі на паверхню пасьля ліквідацыі лідэра «Аль-Каіды» Ўсамы бін Ладэна, спарадзілі напружанасьць паміж ЗША і Пакістанам.
Менскі гаспадарчы суд адмовіў у пазове грамадзкай арганізацыі "БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ. Пазоўнік прасіў прымусіць камунальныя службы Савецкага раёну заключыць дамову аб арэндзе памяшканьня на праспэкце Машэрава.
Журналісты і чытачы газэт «Народная воля» і «Наша Ніва», якім Мінінфарм пагражае закрыцьцём, 4 траўня прыйшлі на выставу «СМІ ў Беларусі» ў Менску і дэманстратыўна чыталі гэтыя выданьні.
Як паведамляюць баўгарскія СМІ, рашэньне прадыктавана тым, што ў мінулым адкліканыя дыпляматы супрацоўнічалі са спэцслужбамі камуністычнай Баўгарыі.
Суд у польскім Любліне адмовіўся выдаць Беларусі прадпрымальніка Аляксандра К. Прадпрымальнік лічыць, што ўлады Беларусі перасьледуюць яго за апазыцыйную дзейнасьць ягонага бацькі.
ФСБ Расеі заявіла пра сканчэньне сьледзтва ў справе Аляксандра Пацеева, якога абвінавачваюць у выдачы ўлетку 2010 году спэцслужбам ЗША групы расейскіх выведнікаў.
Да раніцы 5 траўня абвешчаны перапынак у працэсе над П.Вінаградавым, А.Кіркевічам, Д.Драздом, А.Пратасенем і У.Хамічэнкам. Пракурор папрасіў дваім абвінавачаным па 3 і па 4 гады, аднаму — 3,5 году.
4 траўня суд Партызанскага раёну Менску працягваў разгляд крымінальнай справы супраць А.Саньнікава і яшчэ 4-х удзельнікаў Плошчы. На працэсе, апрэч іншых, сьведчыў Я.Раманчук, ад якога Саньнікаў дэманстратыўна адвярнуўся. Працэс працягнецца заўтра.
Апроч тэставаньня бясьпекі існуючых АЭС, павінен быць выкананы перагляд тэхналёгіі на плянаваных электрастанцыях у Расеі і Беларусі.
Гарадзенскія вэтэраны вайны і працы выступілі з адкрытым пратэстам супраць закрыцьця ўладамі гэтых дзьвюх газэт.
3 траўня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў прыняў старшыню Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Вадзіма Зайцава.
Адзначаючы сусьветны Дзень свабоды друку, ЭЗ заклікаў у аўторак вызваліць затрыманых у Афганістане францускіх журналістаў. Не забыліся і пра зьняволенага ў Беларусі карэспандэнта "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута.
Экс-кандадыт на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў прайшоў курс лячэньня. Ала Саньнікава: «Закон мусіць дзейнічаць, а ў нас яго ўжываюць».. Актывіста «Гавары праўду» Паўла Вінаградава будзе абараняць іншы адвакат. Эдуард Лобаў напісаў пра Івацэвіцкую калёнію. Алесь Атрошчанкаў у турме пашыў першыя рукавіцы.
У сваім артыкуле на сайце Цэнтру эўрапейскага палітычнага аналізу (CEPA) міжнародны рэдактар тыднёвіка Economist Эдвард Лукас ацэньвае эўрапейскія падыходы да Беларусі на працягу апошніх 20 гадоў.
У Брусэлі 3 траўня прайшло першае паседжаньне парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства "(Эўранэст). Аднак парлямэнтары зь Беларусі на першае паседжаньне не запрошаныя.
Сотня грамадзкіх лідэраў заклікаюць абараніць управу Партыі БНФ.
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі за сакавік 2011 годe павялічыўся на 2,5% і склаў на пачатак красавіка 9946,6 млрд. рублёў.
Сябра Маладога фронту Яўген Скрабутан зьвяртаецца да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай прызнаць ягонае адлічэньне з унівэрсытэту палітычна матываваным і перагледзець гэтае рашэньне.
Свае меркаваньні адносна зьнешнепалітычнай сытуацыі, у якой апынулася Беларусь, выказвае кансультант па інфармацыйных стратэгіях, шэф-рэдактар грамадзка-палітычнага інтэрнэт-рэсурсу «Обозреватель» Міхаіл Падаляк.
Парлямэнтары з Беларусі на першае паседжаньне Эўранэста, якое адбываецца ў Брусэлі сёньня, не запрошаныя – ЭЗ выступіў супраць іх удзелу з прычыны жорсткага падаўленьня акцыі пратэсту ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Усама бін Лядэн памёр ад стрэлу ў галаву 1 траўня 2011. Паводле некаторых зьвестак, куля ўвайшла празь ягоную левую вачніцу.
Гэтай тэме прысьвечаная справаздача базаванага ў Нью-Ёрку Камітэту абароны журналістаў (CPJ). Яна была абнародаваная напярэдадні Сусьветнага дня свабоды друку, які адзначаецца сёньня.
Забойства кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" Ўсамы бін Лядэна выклікала рэакцыю ва ўсім сьвеце. Многія вядомыя палітыкі вітаюць ліквідацыю тэрарыста №1. Некаторыя выказваюць засьцярогу, што гэта можа выклікаць помсту паплечнікаў бін Лядэна.
Сусьветныя лідэры вітаюць ліквідацыю кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” Ўсамы бін Лядэна. Некаторыя палітыкі выказваюць засьцярогу, што яго сьмерць можа выклікаць усплёск тэрарыстычных нападаў. У сьвеце ўзмоцнена ахова амэрыканскіх аб’ектаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў, што заснавальнік і лідэр міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіды" быў забіты сіламі ЗША на тэрыторыі Пакістану.
Найбольш заўважныя тэмы мінулага тыдня абмяркоўваюць палітолягі: зь Менску – Андрэй Фёдараў, з Масквы – Кірыл Коктыш, з Варшавы – Ганна Дынэр.
2—3 траўня ў Алматы адбудзецца пасяджэньне камітэта Сацыялістычнага інтэрнацыянала па СНД, Каўказу і Чарнаморскаму рэгіёну.
"Рада беларускай інтэлігенцыі" асудзіла абразы, што прагучалі ў бок кіраўніцтва Ўкраіны і Эўразьвяза ад "асобы, якая дагэтуль дэ-факта займае пасаду прэзыдэнта Беларусі".
Апошнія заявы пасла Расеі ў Беларусі А.Сурыкава і лідэра ЛДПБ С.Гайдукевіча пра новыя крокі беларуска-расейскай інтэграцыі камэнтуе галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіце Ліхавіду. Маці Паўла Севярынца не дазволілі спатканьне зь ім напярэдадні суду. У ізалятары на Акрэсьціне трымае галадоўку былы лідэр "Моладзі БНФ" Алесь Каліта.
Сэнсацыяй трэцяга дня крымінальнага працэсу над Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Уладзімерам Яроменкам стала сьведчаньне пэнсіянэра Пятра Кучка.
29 красавіка ў судовым працэсе над Паўлам Вінаградавым, Зьмітром Драздом, Алесем Кіркевічам, Андрэем Пратасенем і Ўладзімерам Хамічэнкам зноў слухалі пацярпелых міліцыянтаў, а таксама агучылі пісьмовыя матэрыялы справы.
Беларуская дэлегацыя ня будзе прысутнічаць на саміце "Усходняга партнэрства" у Варшаве, які заплянаваны на канец верасьня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.
«Хатні арышт» былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ператварыўся ў сапраўднае пекла, -- паведамляе сайт «За праўду».
Абвешчана аб пачатку агульнанацыянальнай кампаніі "Ствараем новае, захоўваем лепшае". Яе ініцыятары зьбіраюцца тэрмінова падрыхтаваць і перадаць уладам плян выхаду краіны з эканамічнага крызісу, а таксама зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Пракуратура Нідэрляндаў настойвае на падаўжэньні на 60 дзён арышту для 37-гадовага Крыса В. Яму ставяць у віну ўцечку нацыянальных ваенных сакрэтаў, а таксама шпіянаж на карысьць Беларусі.
Расеі і Беларусі варта вярнуцца да перамоваў аб увядзеньні расійскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку, заявіў расейскі амбасадар у Менску Аляксандр Сурыкаў. Нацыянальны банк Беларусі лічыць такую ідэю неактуальнай, а экспэрты - немагчымай, перш за ўсё, з палітычных прычынаў.
Перапынак у працэсе да 4 траўня. У пятніцу выступалі сьведкі, заяўленыя адвакатамі. Яны казалі, што "гэта была мірная акцыя з патрабаваньнем новых выбараў без Лукашэнкі."
У судзе абвешчаны перапынак. Працэс адновіцца а 10-й раніцы 4 траўня. У трэці дзень заслухалі пацярпелых міліцыянтаў, прачыталі пратаколы ператрусаў, характарыстыкі падсудных.
Спэцслужбы Нідэрляндаў паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы арыштавалі пілёта зьнішчальніка F-16 нацыянальных вайскова-паветраных сілаў.
Беларускай апазыцыі трэба скарыстацца праваламі ўладаў у эканоміцы і даць грамадзтву пазытыўную альтэрнатыву. Так лічаць аўтары кампаніі "Ствараем новае, захоўваем лепшае", якая сёньня будзе прэзэнтаваная палітыкам і журналістам.
29 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная скарга на прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду, якога асудзілі да трох з паловай гадоў зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
Пагоршыўся стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Актывіст Сяргей Марцалеў сустрэне дзень народзінаў у СІЗА КДБ. Ліст ад Аляксандра Класкоўскага сьведчыць, што ў вязьня сумны настрой. Жонка Міколы Статкевіча мяркуе, што над ім рыхтуюць «паказальную расправу».
Амэрыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў сьвеце зьмясьціла Беларусь у "сьпіс пільнай увагі" разам зь 10 іншымі краінамі, у якіх урады парушаюць рэлігійныя свабоды грамадзянаў.
Украінскія палітолягі і палітычныя экспэрты мяркуюць, што нядаўнія жорсткія словы Аляксандра Лукашэнкі “пра вашывасьць” кіраўніцтва Ўкраіны ўскладняць адносіны паміж Менскам і Кіевам.
Івана Кандраценку пратрымалі ў пастарунку да 18-й гадзіны, пасьля чаго выпусьцілі, загадаўшы цягам сутак пакінуць Беларусь.
Загрузіць яшчэ