Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усама бін Лядэн забіты


Усама бін Лядэн
Усама бін Лядэн
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў, што заснавальнік і лідэр міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіды" быў забіты сіламі ЗША на тэрыторыі Пакістану.

"Смерць бін Лядэна стала самым значным дасягненьнем на сёньняшні дзень у намаганьнях нашай краіны, каб перамагчы "Аль-Каіду". Аднак яго сьмерць не азначае канец нашых намаганьняў. Няма сумневаў, што "Аль-Каіда" будзе працягваць атакі супраць нас. Мы павінны і мы будзем праяўляць пільнасьць ў краіне і за мяжой", - заявіў Абама ў адмысловым тэлезвароце.

Бін Лядэн быў абвінавачаны ў датычнасьці да вялікай колькасьці тэрарыстычных нападаў, у тым ліку да тэрарыстычнай атакі на Вашынгтон і Нью-Ёрк 11 верасьня 2001 году, у выніку якой загінула каля 3000 чалавек.



Нягледзячы на абяцаную ўзнагароду 25 мільёнаў даляраў за яго галаву, бін Лядэн ухіляўся ад сілаў Злучаных Штатаў і іх саюзьнікаў на працягу амаль дзесяцігодзьдзя.

Пасьля паведамленьня аб сьмерці бін Лядэна, тысячы людзей сабраліся ў Нью-Ёрку на месцы Сусьветнага гандлёвага цэнтру і на Таймс-сквэр.

У Вашынгтоне людзі сабраліся ля Белага дома, яны размахвалі сьцягамі, выказваючы вялікую радасьць.

Абама сказаў, што ён быў праінфармаваны ў жніўні летась пра магчымае знаходжаньне лідэра «Аль-Каіды».

Першапачатковай мэтай было захапіць бін Лядэна жывым. Але ў выніку ўчорашняй перастрэлкі ў горадзе Абатабад, за 50 кілямэтраў на поўнач ад Ісламабаду, тэрарыст №1 быў забіты.

Падчас апэрацыі разьбіўся амэрыканскі гелікоптэр, аднак паводле Абамы ніхто з амэрыканскіх службоўцаў не пацярпеў.

Як перадае тэлекампанія CNN, лідэр "Аль-Каіды" пахаваны ў моры. Яго цела было пахавана паводле ісламскай традыцыі.

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што вайна з тэрарызмам не зьяўляецца вайной з ісламам:

«Мы таксама павінны пацьвердзіць, што Злучаныя Штаты не зьяўляюцца і ніколі ня будуць у стане вайны з ісламам. Я ясна даў зразумець, гэтак жа, як былы прэзыдэнт Джордж Буш зрабіў неўзабаве пасьля тэрарыстычнай атакі 11 верасьня 2001 году, што наша вайна не супраць ісламу, бін Лядэн ня быў мусульманскім лідэрам, ён быў масавым забойцам мусульманаў у розных краінах, у тым ліку і ў нашай. Такім чынам, яго сьмерць варта вітаць усім, хто верыць у мір і ў чалавечую годнасьць».

Былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў сьмерць бін Лядэна «перамогай Амэрыкі». Ён падкрэсьліў, што "барацьба з тэрарызмам працягваецца, але сёньня Амэрыка паслала яснае паведамленьне: незалежна ад таго, колькі часу спатрэбіцца, справядлівасьць будзе ўсталяваная".


Барак Абама абвяшчае пра сьмерць Усамы бін Лядэна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00
Наўпроставы лінк


Вулiцы Вашынгтону пасьля абвяшчэньня сьмерці бін Лядэна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:47 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG