На пытаньні "Начной Свабоды" адказаў Валер Каліноўскі, карэспандэнт нашага радыё ў Менску, які асьвятляе палітычныя суды за Плошчу.
Выступаючы сёньня ў Вашынгтоне, прэзыдэнт Барак Абама заявіў, што рэвалюцыі ў арабскіх краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі паказваюць «прагу да свабоды», якая назапашвалася шмат гадоў, а таксама сьведчаць, што рэпрэсіі больш не працуюць.
Расейскі віцэ-прэм’ер Аляксей Кудрын пацьвердзіў, што антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС разглядае пытаньне пра выдзяленьне Беларусі крэдыту ў 3 мільярды даляраў. Таксама ён заявіў, што Беларусь мае дастаткова актываў, каб дапоўніць крэдытную праграму. Маўляў, трэба выйсьці на пэўны аб’ём прыватызацыі. Як ставяцца адмыслоўцы да парадаў расейскага боку?
Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын сёньня пацьвердзіў, што Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС разглядае пытаньне аб вылучэньні Беларусі 3 мільярдаў даляраў крэдыту цягам трох наступных гадоў. А каб дапоўніць гэтую суму Беларусі рэкамэндавана актыўна праводзіць прыватызацыю — альбо зьвяртацца ў МВФ.
Зьняволенаму кіраўніку «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу адмовілі ў тым, каб завесьці крымінальную справы супраць сьведак, якія, паводле Дашкевіча, хлусілі ў судзе.
У цэнтры Стакгольма адбыўся пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Сярод выступоўцаў былі дэпутаты швэдзкага парлямэнту ад розных партый, а таксама кіраўнік швэдзкай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека östgruppen — Марцін Угла.
Заяўка Беларусі пра крэдыт будзе разгледжана 4 чэрвеня. Пра гэта на пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС паведаміў міністар фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.
Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэмаў візыту прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.
Паводле прэм'ер-міністра М.Мясьніковіча, урад Беларусі дамовіўся з Расеяй пра тое, што праз сыстэму Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС атрымае 3–3,5 мільярда даляраў цягам трох гадоў.
У Заводзкім судзе Менску працягваецца працэс над пяцьцю актывістамі анархісцкага руху, якіх вінавацяць у спробах падпалаў дзяржаўных устаноў і расейскай амбасады.
Чаго чакаць афіцыйнаму Менску ад візыту расейскага прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна? Ці прывёз ён крэдыты для беларускай эканомікі? І колькі трэба грошай, каб Беларусь выйшла зь цяперашняга крызісу?
Генэральная пракуратура Беларусі вынесла пастанову аб абмежаваньні доступу карыстальнікаў да вядомага ў краіне сайту, які прапануе паслугі па абмене валют.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўдзячны Азэрбайджану за пастаўкі нафты, ён заявіў, што беларускі бок гатовы на гэта адказаць дабром.
Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі -- ня проста эканамічны крызіс, -- піша галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук'янаў.
Заявы кіраўніцтва Беларусі пра шматмільярдныя крэдыты, якіх трэба чакаць неўзабаве, выклікалі адваротны эфэкт. Сёньня на міжбанкаўскай біржы за даляр даюць ужо 8500 рублёў, а асобныя кампаніі праводзяць зьдзелкі па звышкурсе — 10 000 рублёў.
Беларускія спэцслужбы, выкарыстоўваючы дакумэнты, скрадзеныя з польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў, праводзяць акцыі дэзінфармацыі ў Польшчы. Пра гэта піша Войцэх Чучноўскі ў Gazecie Wyborczej.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Менску.
«Прысутнасьць у цэнтры Эўропы рэпрэсіўнай дыктатуры... шмат гадоў запар раздражняла ўрады Захаду. Аднак цяпер дыктатар зрабіў шэраг выключна памылковых крокаў», – піша ў рэдакцыйным артыкуле The Washington Post.
Тым часам Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў дэзавуіраваць свае выказваньні пра "вашывасьць" украінскага кіраўніцтва.
Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парлямэнцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязьнем Міколам Статкевічам.
У Вільні прайшла акцыя і пэрформанс перад будынкам амбасады Расеі з нагоды візыту расейскага прэм'ер-міністра Уладзімера Пуціна ў Менск, які мае адбыцца 19 траўня.
<b>13.05</b> У судзе абвешчаны перапынак да 14.20. Былі заслуханыя сьведкі, якія казалі пра ціск з боку КДБ і міліціыі і прымус агаварыць сваіх паплечнікаў.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз разглядаюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта заявіў у сераду намесьнік дзяржсакратара ЗША у пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан.
Сёньня ў Менску зьбіраюцца кіраўнікі ўрадаў краінаў СНД. Таксама тут адбудуцца сустрэчы прэм'ер-міністраў яшчэ на двух роўнях: міждзяржаўнай Рады ЭўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага Зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» выказала занепакоенасьць тым, што кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.
На пытаньні «Начной Свабоды» адказала Марына Адамовіч, жонка і паплечніца экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, якому пракурор сёньня запатрабаваў 8 гадоў турмы.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску за адзін дзень правялі судовыя спрэчкі і выслухалі апошнія словы ўсіх сямі абвінавачаных.
У Жывым часопісе арыштаванага журналіста Андрэя Пачобута зьявіўся яго чарговы ліст з турмы, які ў інтэрнэце зьмясьціла ягоная жонка Аксана.
У Гомелі блізу 18 гадзінаў транспартная міліцыя затрымала ля чыгуначнага вакзалу прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчага.
Пра гэта сёньня паведаміла сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна. Паводле яе інфармацыі, місія будзе працаваць два тыдні.
У судзе Фрунзенскага раёна сталіцы прагучалі апошнія словы шасьці фігурантаў справы за 19 сьнежня — кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Вяргея Вазьняка і Насты Палажанкі.
Сёньня ў судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынка КДБ. Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў асуджаныя кожны на сем гадоў зьняволеньня ў папраўчых калёніях узмоцненага рэжыму.
Вязень калёніі ў Наваполацку Мікіта Ліхавід пакараны карцэрам за тое, што ў калёніі называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць некаторыя працы, якіх ад яго патрабуе адміністрацыя.
У судзе Фрунзэнскага раёну Менску завяршыліся судовыя спрэчкі — выступілі тры адвакаты абвінавачаных Насты Палажанкі і Ўладзімера Някляева, а таксама ўсе шасьцёра падсудных выступілі з апошнімі словамі.
Калі маленькі беларус, прамаўляючы словы на роднай мове, мяркуе, што ён прамаўляе іх па-замежнаму, гэта нацыянальная катастрофа! І яе ўжо немагчыма прадухіліць адукацыйнымі, культуралягічнымі высілкамі. Захаваць нас як нацыю могуць толькі неадкладныя палітычныя рашэньні! Вось найпершая прычына, па якой я, паэт, апынуўся ў палітыцы.
Дэпутаты заканадаўчага сходу Пецярбургу прынялі рашэньне пра адкліканьне свайго прадстаўніка Сяргея Міронава з верхняй палаты расейскага парлямэнту. Тым самым, Міронаў аўтаматычна пазбавіўся пасады кіраўніка Рады Фэдэрацыі -- трэцяй паводле вяршэнства ў Расейскай Фэдэрацыі, пасьля прэзыдэнта і прэм'ер-міністра.
Крымінальная справа супраць журналіста Андрэя Пачобута перададзена ў Гарадзенскі абласны суд. Там вырашаць — дзе, у якім судзе канкрэтна яна будзе разглядацца. Пазьней прызначаць і дату пачатку працэсу.
У судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць пяці актывістаў анархісцкага руху, якіх абвінавачваюць у спробах падпалаў дзяржаўных устаноў, а таксама расейскай амбасады.
<b>16.15</b> Прысуд будзе абвешчаны 20-га траўня ў 16 гадзін.
<b>14.11</b> Прысуд будзе абвешчаны 20 траўня а 16 гадзіне. Някляеву прысутныя зладзілі авацыю.
18 траўня судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі Віктар Курыла будзе разглядаць скаргу недзяржаўнай газэты "Наша ніва" на трэцяе папярэджаньне выданьню з боку Міністэрства інфармацыі.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз яшчэ раз заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.
17 траўня ў судзе Фрунзенскага раёну пачаліся судовыя спрэчкі. Пракурор фактычна прызнаў вінаватымі ўсіх шасьцярых фігурантаў справы. На яго думку, выпраўленьне абвінавачаных магчымае без ізаляцыі ад грамадзтва.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску, дзе судзяць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Міколу Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, таксама ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзьмітрыя Буланава, закончылася судовае сьледзтва і неўзабаве пачнуцца судовыя спрэчкі. Таксама былі дапытаныя болей за 10 сьведак, у тым ліку лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Гомельская ўправа КДБ вярнула грамадзкім актывістам і офісу рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адабраныя ў студзені падчас ператрусаў кампутары.
Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі трох актывістаў на дзеяньні Магілёўскага гарвыканкаму. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў, Сяргей Фамін ды кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў ад суда дамагаліся прызнаць незаконнай і адмяць пастанову выканаўчай улады, якой апазыцыянэрам недазволілі правесьці тры пікеты за вызваленьне беларусіх палітвязьняў.
Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў вытворчасьць па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная воля».
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Ягланд не выключае ў пэрспэктыве ўступленьня Беларусі ў РЭ. Пра гэта ён заявіў 17 мая на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.
Загрузіць яшчэ