Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» выказала занепакоенасьць тым, што кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.
На пытаньні «Начной Свабоды» адказала Марына Адамовіч, жонка і паплечніца экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, якому пракурор сёньня запатрабаваў 8 гадоў турмы.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску за адзін дзень правялі судовыя спрэчкі і выслухалі апошнія словы ўсіх сямі абвінавачаных.
У Жывым часопісе арыштаванага журналіста Андрэя Пачобута зьявіўся яго чарговы ліст з турмы, які ў інтэрнэце зьмясьціла ягоная жонка Аксана.
У Гомелі блізу 18 гадзінаў транспартная міліцыя затрымала ля чыгуначнага вакзалу прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчага.
Пра гэта сёньня паведаміла сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна. Паводле яе інфармацыі, місія будзе працаваць два тыдні.
У судзе Фрунзенскага раёна сталіцы прагучалі апошнія словы шасьці фігурантаў справы за 19 сьнежня — кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Вяргея Вазьняка і Насты Палажанкі.
Сёньня ў судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынка КДБ. Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў асуджаныя кожны на сем гадоў зьняволеньня ў папраўчых калёніях узмоцненага рэжыму.
Вязень калёніі ў Наваполацку Мікіта Ліхавід пакараны карцэрам за тое, што ў калёніі называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць некаторыя працы, якіх ад яго патрабуе адміністрацыя.
У судзе Фрунзэнскага раёну Менску завяршыліся судовыя спрэчкі — выступілі тры адвакаты абвінавачаных Насты Палажанкі і Ўладзімера Някляева, а таксама ўсе шасьцёра падсудных выступілі з апошнімі словамі.
Калі маленькі беларус, прамаўляючы словы на роднай мове, мяркуе, што ён прамаўляе іх па-замежнаму, гэта нацыянальная катастрофа! І яе ўжо немагчыма прадухіліць адукацыйнымі, культуралягічнымі высілкамі. Захаваць нас як нацыю могуць толькі неадкладныя палітычныя рашэньні! Вось найпершая прычына, па якой я, паэт, апынуўся ў палітыцы.
Дэпутаты заканадаўчага сходу Пецярбургу прынялі рашэньне пра адкліканьне свайго прадстаўніка Сяргея Міронава з верхняй палаты расейскага парлямэнту. Тым самым, Міронаў аўтаматычна пазбавіўся пасады кіраўніка Рады Фэдэрацыі -- трэцяй паводле вяршэнства ў Расейскай Фэдэрацыі, пасьля прэзыдэнта і прэм'ер-міністра.
Крымінальная справа супраць журналіста Андрэя Пачобута перададзена ў Гарадзенскі абласны суд. Там вырашаць — дзе, у якім судзе канкрэтна яна будзе разглядацца. Пазьней прызначаць і дату пачатку працэсу.
У судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць пяці актывістаў анархісцкага руху, якіх абвінавачваюць у спробах падпалаў дзяржаўных устаноў, а таксама расейскай амбасады.
<b>16.15</b> Прысуд будзе абвешчаны 20-га траўня ў 16 гадзін.
<b>14.11</b> Прысуд будзе абвешчаны 20 траўня а 16 гадзіне. Някляеву прысутныя зладзілі авацыю.
18 траўня судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі Віктар Курыла будзе разглядаць скаргу недзяржаўнай газэты "Наша ніва" на трэцяе папярэджаньне выданьню з боку Міністэрства інфармацыі.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз яшчэ раз заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.
17 траўня ў судзе Фрунзенскага раёну пачаліся судовыя спрэчкі. Пракурор фактычна прызнаў вінаватымі ўсіх шасьцярых фігурантаў справы. На яго думку, выпраўленьне абвінавачаных магчымае без ізаляцыі ад грамадзтва.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску, дзе судзяць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Міколу Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса, таксама ўдзельнікаў падзей 19 сьнежня Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Дзьмітрыя Буланава, закончылася судовае сьледзтва і неўзабаве пачнуцца судовыя спрэчкі. Таксама былі дапытаныя болей за 10 сьведак, у тым ліку лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
Гомельская ўправа КДБ вярнула грамадзкім актывістам і офісу рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адабраныя ў студзені падчас ператрусаў кампутары.
Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі трох актывістаў на дзеяньні Магілёўскага гарвыканкаму. Прафсаюзныя актывісты Юры Новікаў, Сяргей Фамін ды кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў ад суда дамагаліся прызнаць незаконнай і адмяць пастанову выканаўчай улады, якой апазыцыянэрам недазволілі правесьці тры пікеты за вызваленьне беларусіх палітвязьняў.
Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў вытворчасьць па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная воля».
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб'ёрн Ягланд не выключае ў пэрспэктыве ўступленьня Беларусі ў РЭ. Пра гэта ён заявіў 17 мая на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Расея гатовая даць Беларусі крэдытную падтрымку больш як 6 млрд. даляраў. Што гэта: блеф, маскоўская ласка, альбо беларускі бок пайшоў на саступкі, якіх чакала ад яго Расея?
17 траўня Фрунзенскі суд Менску працягваў разглядаць справу былых кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама сяброў штабу Някляева Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты і Сяргея Вазьняка ды актывісткі Насты Палажанкі. Працяг 18 траўня а 10 раніцы.
Закончылі вывучаць матэрыялы справы, заяўляюць дадатковыя хадайніцтвы. Суд адхіліў хадайніцтва аб выкліканьні сьведкам сына Вуса Івана, якому 14 гадоў. Закончылася сьледзтва, заўтра будуць спрэчкі бакоў. <br><br> Перапынак да 10 гадзінаў 18 траўня.
Украіна занепакоеная жорсткім прысудам экс-кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Андрэю Саньнікаву, -- паведамляе газэта "Ўкраінская праўда".
Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пройдзе падрыхтоўчае паседжаньне паводле пазову Міністэрства інфармацыі Беларусі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты "Народная воля". Галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч кажа, што ягоную газэту запалохаць немагчыма.
На пытаньні «Начной Свабоды» адказаў асуджаны ў панядзелак судом Заводзкага раёну Менску да трох гадоў абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
Каля сотні літаратараў з усяго сьвету падпісалі ліст салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і заклікалі ўлады РБ неадкладна вызваліць паэта. Сярод падпісантаў ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі паэтка Віслава Шымборска.
У Ленінскім судзе Менску працягваецца працэс над кандыдатамі ў прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, Дзьмітрыем Вусам і яшчэ пяцьцю ўдзельнікамі падзеяў 19 сьнежня летась.
Фрунзенскі суд Менску працягваў разглядаць справу Ўладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазьняка ды Насты Палажанкі.
Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суду Луіс Марэна-Акампа зьвярнуўся да судзьдзяў з просьбай выдаць ордэр на арышт кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі, паведамляюць сусьветныя прэс-агенцтвы.
Намесьніка старшыні "Маладога фронту" Міколу Дземідзенку прысудзілі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Вэрдыкт вынес у судзе Першамайскага раёну Менску судзьдзя Юры Гарбаток.
Трое заяўнікаў не дазволеных мясцовай уладай пікетаў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў зьвярнуліся ў суд на дзеяньні Магілёўскага гарвыканкаму.
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» катэгарычна асуджае намер беларускіх уладаў абмежаваць магчымасьці перасоўваньня людзей. Гэта ёсьць парушэньне асноўных свабодаў асобы і зьяўляецца «крокам у савецкае мінулае».
Чаму беларускія ўлады, нягледзячы на нэгатыўную рэакцыю Захаду, працягваюць выносіць жорсткія прысуды ўдзельнікам Плошчы? Што ўлада гэтымі прысудамі хоча прадэманстраваць грамадзтву, які ўрок павінны засвоіць актывісты апазыцыі? Ці можа Захад не ўступаць у «гандаль палітзьняволенымі» зь беларускім рэжымам?
Актывісты «Эўрапейскай Беларусі» і віцебскага моладзевага нефармальнага аб’яднаньня «Вольны шлях» вывесілі расьцяжку зь лёзунгамі «Свабоду палітвязьням!» і «Жыве Беларусь!».
«Жахлівым прэцэдэнтам для дэмакратыі» назваў прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Андрэю Саньнікаву прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Петрас Эфтімію. Ягоную спэцыяльную заяву сёньня распаўсюдзіла прэсавая служба ПА АБСЭ.
Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Мэўлют Чавушаглу рашуча асуджае судовыя працэсы над былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі ды іншымі ўдзельнікамі масавай акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску.
Дыпляматы Эўразьвязу ў Менску склалі і пераслалі ў Брусэль папярэдні сьпіс асобаў і прадпрыемстваў у Беларусі, у дачыненьні да якіх разглядаецца магчымасьць увядзеньня эканамічных санкцыяў.
У судзе Заводзкага раёну Менску завяршыўся працэс над трыма ўдзельнікамі падзей 19 сьнежня. Судзьдзя Жана Брысіна прысудзіла: Паўлу Севярынцу — 3 гады "хіміі", Сяргею Марцэлеву — 2 гады з выпрабавальным тэрмінам, Ірыне Халіп — 2 гады з адтэрміноўкай.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі заявіў, што прысуды, вынесеныя фігурантам крымінальнай справы 19 сьнежня, "ня могуць не выклікаць пытаньняў".
У заходнім друку сёньня шмат водгукаў на першы прысуд былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі.
МЗС Беларусі не выключае магчымасьці ужываньня кропкавых мер супраць асобных апазыцыйных палітыкаў і структур, - заявіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных. Ён растлумачыў, што казаць аб гэтых мерах у адказ варта будзе толькі тады, калі паўстане рэальная неабходнасьць іх увядзеньня,
"У свой час Вацлаў Гавал атрымаў 4 гады і стаў прэзыдэнтам. Такім чынам, у Андрэя Саньнікава выбарчая кампанія працягваецца. Я ўпэўненая, што ён ня будзе сядзець 5 гадоў", – заявіла Ірына Халіп.
Фрунзенскі суд Менску працягваў разглядаць справу былых кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама сяброў штабу Някляева Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты і Сяргея Вазьняка ды актывісткі Насты Палажанкі. Працяг а 10-й 17 траўня.
Загрузіць яшчэ