Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Я параіў бы не махаць сякерай вайны


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» катэгарычна асуджае намер беларускіх уладаў абмежаваць магчымасьці перасоўваньня людзей. Гэта ёсьць парушэньне асноўных свабодаў асобы і зьяўляецца «крокам у савецкае мінулае».

Лідэр кампаніі, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў, адзначае:

«Улада хоча ператварыць нашу краіну ў такі ж самы канцлягер, якім яшчэ зусім нядаўна была Куба. Не атрымаецца — клімат ня той. Ды і час цяпер ня той — у многіх беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў дзеці і ўнукі вучацца за мяжой. Уяўляеце, які можа быць адказ!? Так што я параіў бы не махаць сякерай вайны, а лепш падумаць, як усталяваць нармальны дыялёг з Эўропай».

Паводле прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, абмежаваньні на выезд за мяжу — гэта мера «найперш супраць тых палітыкаў і тых структураў, якія зьяўляюцца генэратарамі антыбеларускай дзейнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG