Апроч тэставаньня бясьпекі існуючых АЭС, павінен быць выкананы перагляд тэхналёгіі на плянаваных электрастанцыях у Расеі і Беларусі.
Гарадзенскія вэтэраны вайны і працы выступілі з адкрытым пратэстам супраць закрыцьця ўладамі гэтых дзьвюх газэт.
3 траўня прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў прыняў старшыню Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Вадзіма Зайцава.
Адзначаючы сусьветны Дзень свабоды друку, ЭЗ заклікаў у аўторак вызваліць затрыманых у Афганістане францускіх журналістаў. Не забыліся і пра зьняволенага ў Беларусі карэспандэнта "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута.
Экс-кандадыт на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў прайшоў курс лячэньня. Ала Саньнікава: «Закон мусіць дзейнічаць, а ў нас яго ўжываюць».. Актывіста «Гавары праўду» Паўла Вінаградава будзе абараняць іншы адвакат. Эдуард Лобаў напісаў пра Івацэвіцкую калёнію. Алесь Атрошчанкаў у турме пашыў першыя рукавіцы.
У сваім артыкуле на сайце Цэнтру эўрапейскага палітычнага аналізу (CEPA) міжнародны рэдактар тыднёвіка Economist Эдвард Лукас ацэньвае эўрапейскія падыходы да Беларусі на працягу апошніх 20 гадоў.
У Брусэлі 3 траўня прайшло першае паседжаньне парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства "(Эўранэст). Аднак парлямэнтары зь Беларусі на першае паседжаньне не запрошаныя.
Сотня грамадзкіх лідэраў заклікаюць абараніць управу Партыі БНФ.
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі за сакавік 2011 годe павялічыўся на 2,5% і склаў на пачатак красавіка 9946,6 млрд. рублёў.
Сябра Маладога фронту Яўген Скрабутан зьвяртаецца да міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай прызнаць ягонае адлічэньне з унівэрсытэту палітычна матываваным і перагледзець гэтае рашэньне.
Свае меркаваньні адносна зьнешнепалітычнай сытуацыі, у якой апынулася Беларусь, выказвае кансультант па інфармацыйных стратэгіях, шэф-рэдактар грамадзка-палітычнага інтэрнэт-рэсурсу «Обозреватель» Міхаіл Падаляк.
Парлямэнтары з Беларусі на першае паседжаньне Эўранэста, якое адбываецца ў Брусэлі сёньня, не запрошаныя – ЭЗ выступіў супраць іх удзелу з прычыны жорсткага падаўленьня акцыі пратэсту ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Усама бін Лядэн памёр ад стрэлу ў галаву 1 траўня 2011. Паводле некаторых зьвестак, куля ўвайшла празь ягоную левую вачніцу.
Гэтай тэме прысьвечаная справаздача базаванага ў Нью-Ёрку Камітэту абароны журналістаў (CPJ). Яна была абнародаваная напярэдадні Сусьветнага дня свабоды друку, які адзначаецца сёньня.
Забойства кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" Ўсамы бін Лядэна выклікала рэакцыю ва ўсім сьвеце. Многія вядомыя палітыкі вітаюць ліквідацыю тэрарыста №1. Некаторыя выказваюць засьцярогу, што гэта можа выклікаць помсту паплечнікаў бін Лядэна.
Сусьветныя лідэры вітаюць ліквідацыю кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” Ўсамы бін Лядэна. Некаторыя палітыкі выказваюць засьцярогу, што яго сьмерць можа выклікаць усплёск тэрарыстычных нападаў. У сьвеце ўзмоцнена ахова амэрыканскіх аб’ектаў.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў, што заснавальнік і лідэр міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіды" быў забіты сіламі ЗША на тэрыторыі Пакістану.
Найбольш заўважныя тэмы мінулага тыдня абмяркоўваюць палітолягі: зь Менску – Андрэй Фёдараў, з Масквы – Кірыл Коктыш, з Варшавы – Ганна Дынэр.
2—3 траўня ў Алматы адбудзецца пасяджэньне камітэта Сацыялістычнага інтэрнацыянала па СНД, Каўказу і Чарнаморскаму рэгіёну.
"Рада беларускай інтэлігенцыі" асудзіла абразы, што прагучалі ў бок кіраўніцтва Ўкраіны і Эўразьвяза ад "асобы, якая дагэтуль дэ-факта займае пасаду прэзыдэнта Беларусі".
Апошнія заявы пасла Расеі ў Беларусі А.Сурыкава і лідэра ЛДПБ С.Гайдукевіча пра новыя крокі беларуска-расейскай інтэграцыі камэнтуе галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіце Ліхавіду. Маці Паўла Севярынца не дазволілі спатканьне зь ім напярэдадні суду. У ізалятары на Акрэсьціне трымае галадоўку былы лідэр "Моладзі БНФ" Алесь Каліта.
Сэнсацыяй трэцяга дня крымінальнага працэсу над Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Уладзімерам Яроменкам стала сьведчаньне пэнсіянэра Пятра Кучка.
29 красавіка ў судовым працэсе над Паўлам Вінаградавым, Зьмітром Драздом, Алесем Кіркевічам, Андрэем Пратасенем і Ўладзімерам Хамічэнкам зноў слухалі пацярпелых міліцыянтаў, а таксама агучылі пісьмовыя матэрыялы справы.
Беларуская дэлегацыя ня будзе прысутнічаць на саміце "Усходняга партнэрства" у Варшаве, які заплянаваны на канец верасьня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.
«Хатні арышт» былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ператварыўся ў сапраўднае пекла, -- паведамляе сайт «За праўду».
Абвешчана аб пачатку агульнанацыянальнай кампаніі "Ствараем новае, захоўваем лепшае". Яе ініцыятары зьбіраюцца тэрмінова падрыхтаваць і перадаць уладам плян выхаду краіны з эканамічнага крызісу, а таксама зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Пракуратура Нідэрляндаў настойвае на падаўжэньні на 60 дзён арышту для 37-гадовага Крыса В. Яму ставяць у віну ўцечку нацыянальных ваенных сакрэтаў, а таксама шпіянаж на карысьць Беларусі.
Расеі і Беларусі варта вярнуцца да перамоваў аб увядзеньні расійскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку, заявіў расейскі амбасадар у Менску Аляксандр Сурыкаў. Нацыянальны банк Беларусі лічыць такую ідэю неактуальнай, а экспэрты - немагчымай, перш за ўсё, з палітычных прычынаў.
Перапынак у працэсе да 4 траўня. У пятніцу выступалі сьведкі, заяўленыя адвакатамі. Яны казалі, што "гэта была мірная акцыя з патрабаваньнем новых выбараў без Лукашэнкі."
У судзе абвешчаны перапынак. Працэс адновіцца а 10-й раніцы 4 траўня. У трэці дзень заслухалі пацярпелых міліцыянтаў, прачыталі пратаколы ператрусаў, характарыстыкі падсудных.
Спэцслужбы Нідэрляндаў паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы арыштавалі пілёта зьнішчальніка F-16 нацыянальных вайскова-паветраных сілаў.
Беларускай апазыцыі трэба скарыстацца праваламі ўладаў у эканоміцы і даць грамадзтву пазытыўную альтэрнатыву. Так лічаць аўтары кампаніі "Ствараем новае, захоўваем лепшае", якая сёньня будзе прэзэнтаваная палітыкам і журналістам.
29 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная скарга на прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду, якога асудзілі да трох з паловай гадоў зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
Пагоршыўся стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Актывіст Сяргей Марцалеў сустрэне дзень народзінаў у СІЗА КДБ. Ліст ад Аляксандра Класкоўскага сьведчыць, што ў вязьня сумны настрой. Жонка Міколы Статкевіча мяркуе, што над ім рыхтуюць «паказальную расправу».
Амэрыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў сьвеце зьмясьціла Беларусь у "сьпіс пільнай увагі" разам зь 10 іншымі краінамі, у якіх урады парушаюць рэлігійныя свабоды грамадзянаў.
Украінскія палітолягі і палітычныя экспэрты мяркуюць, што нядаўнія жорсткія словы Аляксандра Лукашэнкі “пра вашывасьць” кіраўніцтва Ўкраіны ўскладняць адносіны паміж Менскам і Кіевам.
Івана Кандраценку пратрымалі ў пастарунку да 18-й гадзіны, пасьля чаго выпусьцілі, загадаўшы цягам сутак пакінуць Беларусь.
"Я хацеў, каб ваш прэзыдэнцкі тэрмін доўжыўся, прынамсі, столькі, колькі я буду працаваць прэзыдэнтам Мне камфортна з вамі працаваць.", – адзначыў А. Лукашэнка на перамовах з кіраўніком Туркмэністану.
У той час, калі народныя пратэсты на Блізкім Усходзе кідаюць выклікі аўтакратычным уладарам, адзін тыран у Эўропе вырашыў узмацніць сваю ўладу. Аляксандар Лукашэнка ўяўляе сабою жорсткую пасрэднасьць, – піша сёньня брытанская газэта Times.
У Менску працягваюцца працэсы над палітвязьнямі. Як ставяцца да іх былы палітвязень Аляксандар Казулін і старшыня АГП Анатоль Лябедзька?
Сёньня ў Беларусі працягваліся суды над арганізатарамі і ўдзельнікамі Плошчы. Падаем меркаваньні назіральнікаў за судовымі працэсамі У.Лабковіча, С.Букчына і А.Сідарэвіча.
АБСЭ устрывожаная перасьледам незалежных СМІ ў Беларусі. Як заявіла прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч, беларускія ўлады працягваюць наступ на свабоду слова.
На чорным рынку цана даляра скача ад 3,5 да 5,5 тысячы рублёў. Праз валютныя праблемы 600 тысяч работнікаў па ўсёй краіне часова прыпынілі сваю дзейнасць. Да чаго прывядзе жаданьне ўладаў любым коштам утрымаць бачнасьць стабільнасьці?
Беларуска-ўкраінскія вучэньні сіл супрацьпаветранай абароны, якія павінны былі пачацца 28 красавіка, перанесеныя на няпэўны тэрмін.
Свой погляд на прычыны, дзеля якіх Аляксандар Лукашэнка паехаў у Туркменістан, прапануе расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі, міжнародны аглядальнік газэты "Московские новости" Аркадзь Дубноў.
Адна з магчымых тэмаў перамоваў падчас візыту прэзыдэнта Беларусі ў Туркмэністан – крэдыт. Туркмэністан – адзін з найбуйнейшых у сьвеце экспартэраў газу.
Літва ня супраць плянаў Беларусі і Калінінградзкай вобласьці выкарыстоўваць атамную энэргію, аднак яна ня згодная з тым, што "АЭС будуць будаваць непадалёк ад густанаселеных тэрыторыяў і з парушэньнямі міжнародных стандартаў бясьпекі".
Суд над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам пачнецца 11 траўня ў 10.30 у Ленінскім раённым судзе Менску.
У Кастрычніцкім судзе 28 красавіка працягваўся працэс над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзьмітрыем Драздом, Уладзімерам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем. Працэс адновіцца 29 красавіка а 10-й раніцы.
Загрузіць яшчэ