Сусьветныя лідэры вітаюць ліквідацыю кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда” Ўсамы бін Лядэна. Некаторыя палітыкі выказваюць засьцярогу, што яго сьмерць можа выклікаць усплёск тэрарыстычных нападаў. У сьвеце ўзмоцнена ахова амэрыканскіх аб’ектаў.
Водгукі палітыкаў і дзяржаваў падае агенцтва “Интерфакс-Запад”.
Ліквідацыя Ўсамы бін Лядэна зьяўляецца вырашальным крокам у барацьбе з "Аль-Каідай", заявіў у панядзелак старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк ў сваім блогу ў Twitter:
"Мы прачнуліся ў больш бясьпечным сьвеце. І хоць барацьба
міжнароднай супольнасьці супраць тэрарыстаў ня скончана, вырашальны крок ажыцьцёўлены ў дзеяньнях супраць "Аль-Каіды". Ён забясьпечыць бясьпеку мільёнаў людзей усіх рэлігій, якія вераць у мірнае суіснаваньне ", – адзначыў Ежы Бузэк.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў, што забойства Ўсамы бін Лядэна прынясе велізарную палёгку ўсяму сьвету, перадае брытанская карпарацыя Бі-Бі-Сі.
"Гэта вялікая ўдача, што яго знайшлі, і што ён больш ня зможа праводзіць сваю тэрарыстычную дзейнасьць па ўсім сьвеце", - сказаў брытанскі прэм'ер. Паводле яго слоў, прыйшоў час успомніць пра ахвяры бін Лядэна і падзякаваць усім тым, хто абараняе сьвет ад тэрарызму.
У Крамлі вітаюць сур'ёзны посьпех ЗША, дасягнуты ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам, паведамілі журналістам у прэс-службе прэзыдэнта РФ у панядзелак.
"Расея адной зь першых сутыкнулася зь небясьпекай, якую нясе глябальны тэрарызм і, на жаль, не па чутках ведае, што такое "Аль-Каіда", – сказалі ў прэс-службе Крамля. Там выказалі ўпэўненасьць, што "адплата непазьбежна нагоніць ўсіх тэрарыстаў". У Крамлі таксама падкрэсьлілі, што "прынесьці вынік можа толькі сумесная аб'яднаная барацьба з глябальным тэрарызмам". "Расея гатовая да нарошчваньня такога супрацоўніцтва", - сказалі ў прэс-службе.
ЗША і іншыя краіны, уключаючы Расію, павінны прымаць меры, каб не дапусьціць "актаў помсты" пасьля зьнішчэньня бін Лядэна, лічыць лідэр апазыцыйнай партыі "Яблоко" Сяргей Мітрохін.
"Зьнішчэньне бін Лядэна – гэта пазытыўная падзея. Гэта, безумоўна, велізарны плюс для Абамы", – сказаў С. Мітрохін. – Іншая справа, амэрыканцам трэба ня столькі цешыцца і сьвяткаваць трыюмф, колькі рыхтавацца да магчымых тэрарыстычных нападаў, якія, хутчэй за ўсё, тэрарысты будуць спрабаваць правесьці ў якасьці актаў помсты", – сказаў палітык.
"Рыхтавацца трэба ня толькі амэрыканцам, але і іншым краінам, у тым ліку Расеі, якую «Аль-Каіда» лічыць саюзьніцай заходніх краін у барацьбе з тэрарызмам. Неабходна рэзка ўзмацніць увагу да пытаньняў бясьпекі і рыхтаваць прэвэнтыўныя меры", – сказаў С. Мітрохін.