Найбольш заўважныя тэмы мінулага тыдня абмяркоўваюць палітолягі: зь Менску – Андрэй Фёдараў, з Масквы – Кірыл Коктыш, з Варшавы – Ганна Дынэр.
2—3 траўня ў Алматы адбудзецца пасяджэньне камітэта Сацыялістычнага інтэрнацыянала па СНД, Каўказу і Чарнаморскаму рэгіёну.
"Рада беларускай інтэлігенцыі" асудзіла абразы, што прагучалі ў бок кіраўніцтва Ўкраіны і Эўразьвяза ад "асобы, якая дагэтуль дэ-факта займае пасаду прэзыдэнта Беларусі".
Апошнія заявы пасла Расеі ў Беларусі А.Сурыкава і лідэра ЛДПБ С.Гайдукевіча пра новыя крокі беларуска-расейскай інтэграцыі камэнтуе галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў.
Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіце Ліхавіду. Маці Паўла Севярынца не дазволілі спатканьне зь ім напярэдадні суду. У ізалятары на Акрэсьціне трымае галадоўку былы лідэр "Моладзі БНФ" Алесь Каліта.
Сэнсацыяй трэцяга дня крымінальнага працэсу над Андрэем Саньнікавым, Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Уладзімерам Яроменкам стала сьведчаньне пэнсіянэра Пятра Кучка.
29 красавіка ў судовым працэсе над Паўлам Вінаградавым, Зьмітром Драздом, Алесем Кіркевічам, Андрэем Пратасенем і Ўладзімерам Хамічэнкам зноў слухалі пацярпелых міліцыянтаў, а таксама агучылі пісьмовыя матэрыялы справы.
Беларуская дэлегацыя ня будзе прысутнічаць на саміце "Усходняга партнэрства" у Варшаве, які заплянаваны на канец верасьня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.
«Хатні арышт» былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева ператварыўся ў сапраўднае пекла, -- паведамляе сайт «За праўду».
Абвешчана аб пачатку агульнанацыянальнай кампаніі "Ствараем новае, захоўваем лепшае". Яе ініцыятары зьбіраюцца тэрмінова падрыхтаваць і перадаць уладам плян выхаду краіны з эканамічнага крызісу, а таксама зьмяненьні выбарчага заканадаўства.
Пракуратура Нідэрляндаў настойвае на падаўжэньні на 60 дзён арышту для 37-гадовага Крыса В. Яму ставяць у віну ўцечку нацыянальных ваенных сакрэтаў, а таксама шпіянаж на карысьць Беларусі.
Расеі і Беларусі варта вярнуцца да перамоваў аб увядзеньні расійскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку, заявіў расейскі амбасадар у Менску Аляксандр Сурыкаў. Нацыянальны банк Беларусі лічыць такую ідэю неактуальнай, а экспэрты - немагчымай, перш за ўсё, з палітычных прычынаў.
Перапынак у працэсе да 4 траўня. У пятніцу выступалі сьведкі, заяўленыя адвакатамі. Яны казалі, што "гэта была мірная акцыя з патрабаваньнем новых выбараў без Лукашэнкі."
У судзе абвешчаны перапынак. Працэс адновіцца а 10-й раніцы 4 траўня. У трэці дзень заслухалі пацярпелых міліцыянтаў, прачыталі пратаколы ператрусаў, характарыстыкі падсудных.
Спэцслужбы Нідэрляндаў паводле падазрэньня ў шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы арыштавалі пілёта зьнішчальніка F-16 нацыянальных вайскова-паветраных сілаў.
Беларускай апазыцыі трэба скарыстацца праваламі ўладаў у эканоміцы і даць грамадзтву пазытыўную альтэрнатыву. Так лічаць аўтары кампаніі "Ствараем новае, захоўваем лепшае", якая сёньня будзе прэзэнтаваная палітыкам і журналістам.
29 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе будзе разгледжаная скарга на прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду, якога асудзілі да трох з паловай гадоў зьняволеньня за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
Пагоршыўся стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Актывіст Сяргей Марцалеў сустрэне дзень народзінаў у СІЗА КДБ. Ліст ад Аляксандра Класкоўскага сьведчыць, што ў вязьня сумны настрой. Жонка Міколы Статкевіча мяркуе, што над ім рыхтуюць «паказальную расправу».
Амэрыканская камісія па рэлігійнай свабодзе ў сьвеце зьмясьціла Беларусь у "сьпіс пільнай увагі" разам зь 10 іншымі краінамі, у якіх урады парушаюць рэлігійныя свабоды грамадзянаў.
Украінскія палітолягі і палітычныя экспэрты мяркуюць, што нядаўнія жорсткія словы Аляксандра Лукашэнкі “пра вашывасьць” кіраўніцтва Ўкраіны ўскладняць адносіны паміж Менскам і Кіевам.
Івана Кандраценку пратрымалі ў пастарунку да 18-й гадзіны, пасьля чаго выпусьцілі, загадаўшы цягам сутак пакінуць Беларусь.
"Я хацеў, каб ваш прэзыдэнцкі тэрмін доўжыўся, прынамсі, столькі, колькі я буду працаваць прэзыдэнтам Мне камфортна з вамі працаваць.", – адзначыў А. Лукашэнка на перамовах з кіраўніком Туркмэністану.
У той час, калі народныя пратэсты на Блізкім Усходзе кідаюць выклікі аўтакратычным уладарам, адзін тыран у Эўропе вырашыў узмацніць сваю ўладу. Аляксандар Лукашэнка ўяўляе сабою жорсткую пасрэднасьць, – піша сёньня брытанская газэта Times.
У Менску працягваюцца працэсы над палітвязьнямі. Як ставяцца да іх былы палітвязень Аляксандар Казулін і старшыня АГП Анатоль Лябедзька?
Сёньня ў Беларусі працягваліся суды над арганізатарамі і ўдзельнікамі Плошчы. Падаем меркаваньні назіральнікаў за судовымі працэсамі У.Лабковіча, С.Букчына і А.Сідарэвіча.
АБСЭ устрывожаная перасьледам незалежных СМІ ў Беларусі. Як заявіла прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч, беларускія ўлады працягваюць наступ на свабоду слова.
На чорным рынку цана даляра скача ад 3,5 да 5,5 тысячы рублёў. Праз валютныя праблемы 600 тысяч работнікаў па ўсёй краіне часова прыпынілі сваю дзейнасць. Да чаго прывядзе жаданьне ўладаў любым коштам утрымаць бачнасьць стабільнасьці?
Беларуска-ўкраінскія вучэньні сіл супрацьпаветранай абароны, якія павінны былі пачацца 28 красавіка, перанесеныя на няпэўны тэрмін.
Свой погляд на прычыны, дзеля якіх Аляксандар Лукашэнка паехаў у Туркменістан, прапануе расейскі экспэрт у пытаньнях Цэнтральнай Азіі, міжнародны аглядальнік газэты "Московские новости" Аркадзь Дубноў.
Адна з магчымых тэмаў перамоваў падчас візыту прэзыдэнта Беларусі ў Туркмэністан – крэдыт. Туркмэністан – адзін з найбуйнейшых у сьвеце экспартэраў газу.
Літва ня супраць плянаў Беларусі і Калінінградзкай вобласьці выкарыстоўваць атамную энэргію, аднак яна ня згодная з тым, што "АЭС будуць будаваць непадалёк ад густанаселеных тэрыторыяў і з парушэньнямі міжнародных стандартаў бясьпекі".
Суд над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам пачнецца 11 траўня ў 10.30 у Ленінскім раённым судзе Менску.
У Кастрычніцкім судзе 28 красавіка працягваўся працэс над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзьмітрыем Драздом, Уладзімерам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем. Працэс адновіцца 29 красавіка а 10-й раніцы.
28 красавіка суд Партызанскага раёну Менску працягваў разгляд крымінальнай справы супраць удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. 29 красавіка а 10-й — пачатак трэцяга дня слуханьняў.
Сёньня пачынаецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркмэністан. Экспэрты мяркуюць, што Лукашэнка будзе дамаўляцца аб пастаўках газу і папросіць крэдыт.
У судзе Кастрычніцкага раёна 27 красавіка пачаўся працэс над Паўлам Вінаградавым, Алесем Кіркевічам, Дзьмітрыем Драздом, так званым «навушнікам» Уладзімерам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем.
Суд Маскоўскага раёну Менска дазволіў Зьмітру Дашкевічу прысутнічаць на пахаваньні маці, якая раптоўна памерла 26 красавіка. Адміністрацыя СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч, пакуль адмоўчваецца.
У Партызанскім раённым судзе Менску пачаўся крымінальны працэс супраць былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 сьнежня мінулага году, і яшчэ чатырох удзельнікаў акцыі пратэсту супраць несумленных прэзыдэнцкіх выбараў.
Суд над экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам дагэтуль не прызначаны. Ірына Халіп вельмі цікавіцца, як праходзяць працэсы над удзельнікамі плошчы. Адміністрацыя калёніі Алеся Атрошчанкава парушыла абяцаньне вязьню адносна спатканьня з сваякамі.
Прызначаная дата суду над зьняволеным сустаршынём стваранай БХД Паўлам Севярынцам. Яго будуць судзіць 11 траўня ў судзе Заводзкага раёну Менску.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць актуальным аднаўленьне перамоў па увядзеньні расейскага рубля на тэрыторыі Беларусі ў якасьці адзінага плацежнага сродку. Чаму Сурыкаў ва ўмовах валютнага крызісу ў Беларусі загаварыў пра магчымасьць увядзеньня расейскага рубля? Ці Масква на самой справе зацікаўленая ў такім кроку? На гэтыя пытаньні адказвае дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш.
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў сябрам Свабоднага прафсаюзу мэталістаў правесьці 1 траўня пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.
Былога вядоўцу ток-шоў "Выбар" і "Выбар+" Сяргея Дарафеева звольнілі з тэлеканала ОНТ.
Сваякі Зьмітра Бандарэнкі, якога 27 красавіка асудзілі на 2 гады зьняволеньня за падзеі 19 сьнежня, зьбіраюцца абавязкова абскардзіць прысуд.
Сёньня, выступаючы перад студэнтамі беларускага Ўнівэрсытэту фізкультуры, пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў пацьвердзіў гатоўнасьць Масквы даць Беларусі стабілізацыйныя крэдыты.
Міліцыянты, якія “прагледзелі тэракт”, могуць атырымаць ад двух да пяці гадоў – што параўнальна з пакараньнем грамадзянаў за выхад на Плошчу.
«Шпіталю хуткай дапамогі трэба пералічыць за дзьве гадзіны мітынгу 280 тысяч рублёў, гарадзкому спэцаўтапрадпрыемству — 122 тысячы і ўправе ўнутраных спраў аблвыканкаму за ахову грамадзкага парадку — 680 тысяч».
Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя ім 26 красавіка на адрас кіраўніцтва Эўракамісіі, Украіны, а ўскосна — і Расеі, выклікалі сапраўдны пярэпалах у тамтэйшым палітычным істэблішмэнце.
Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч лічыць, што сёньняшні прысуд Зьмітру Бандарэнку, прысуды іншым палітычным вязьням разьлічаныя на тое, каб яшчэ раз запалохаць дэмакратычных актывістаў.
Загрузіць яшчэ