Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сусьветны Дзень свабоды друку Эўразьвяз нагадаў пра Пачобута


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Адзначаючы сусьветны Дзень свабоды друку, ЭЗ заклікаў у аўторак вызваліць затрыманых у Афганістане францускіх журналістаў. Не забыліся і пра зьняволенага ў Беларусі карэспандэнта "Газэты выборчай" Андрэя Пачобута.

"СМІ адыгрываюць ключавую ролю ў забесьпячэньні доступу грамадзян да інфармацыі, свабода павінна быць абароненая і найперш там, дзе яна знаходзіцца пад пагрозай, - заявіў прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Барозу. "Журналісты, якія сёньня знаходзяцца ў зьняволеньні або ўтрымліваюцца ў якасьці закладнікаў, павінны быць неадкладна вызваленыя", - сказаў Барозу.

Прэс-сакратарка Эўракамісіі Мая Кацьянчыч заявіла агенцтву ПАП, што ЭЗ ня спыніць намаганьняў да вызваленьня зьняволенага ў Беларусі журналіста Андрэя Пачобута. “Мы ўжо зрабілі афіцыйны зварот пра неадкладнае вызваленьне Пачобута і будзем паўтараць наш зварот”, -- сказала Кацьянчыч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG