Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан сустрэлася ў чацьвер у Вашынгтоне зь міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам. У рамках двухбаковых перамоваў Клінтан адзначыла ролю Чэхіі ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі.
31 траўня ў Жэнэве ў межах 17-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека адбыўся брыфінг, прысьвечаны крызіснай сытуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Прэзыдэнт Эстоніі Т.Х.Ільвес 1 чэрвеня ў Таліне на сустрэчы з міністрам замежных спраў Вугоршчыны Я.Мартанам заклікаў Эўразьвяз да кропкавых санкцый супраць беларускага рэжыму.
Беларускія дэпутаты хочуць дыялёгу з польскімі парлямэнтарамі па "карце паляка". Менск прапануе Варшаве правесьці спэцыяльную сустрэчу.
"Я лічу, што мы павінны дапамагчы беларускаму народу пабудаваць нармальную дзяржаву і пазбавіцца, нарэшце, ад 17-гадовага праўленьня Лукашэнкі", - заявіў у эфіры "Эхо Москвы" расейскі апазыцыйны палітык Леанід Гозман.
Freedom House занесла Беларусь у катэгорыю найбольш рэпрэсыўных грамадзтваў. Другое месца яна падзяляе з Кубай, Кітаем, Сырыяй і Паўночнай Асэтыяй.
"Абмежавальныя меры ў дачыненьні да Менску мы лічым контрпрадуктыўнымі. Пра гэта Эўразьвязу вядома", - заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры Эўразьвязе Ўладзімер Чыжоў.
Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка зьвярнуўся да свайго польскага калегі Анджэя Галіцкага зь лістом. У ім ён тлумачыць пазыцыю беларускіх дэпутатаў наконт сытуацыі вакол "карты паляка".
З-за пераводу Мікалая Статкевіча з турмы КДБ на «Валадарку» не адбылася сустрэча вязьня з бацькам. Уладзімер Някляеў у Міжнародны дзень абароны дзяцей павіншаваў дзяцей палітвязьня Класкоўскага. Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў на «Валадарцы» пабачыўся з жонкай, журналісткай Ірынай Халіп.
Выканаўчы дырэктар арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэймэр лічыць, што Эўразьвяз павінен ўвесьці эканамічныя санкцыі, а Міжнародны валютны фонд не даваць крэдытаў Лукашэнку.
Міжнародная арганізацыя ў пытаньнях маніторынгу правоў чалавека Freedom House абнародавала сваю штогадовую справаздачу аб найбольш рэпрэсіўных грамадзтвах у сьвеце.
Экс-кандыдаты ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі й Аляксей Міхалевіч сустрэліся ў Празе зь першым намесьнікам міністра замежных спраў Чэхіі Іржы Шнайдэрам і віцэ-прэзыдэнтам сэнату Чэскай Рэспублікі Пятром Пітгартам.
Сябры дэлегацыі заявілі ў Празе, што рэжым самадзяржаўнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўзмацняе рэпрэсіі, каб аслабіць і запалохваць апазыцыю ў краіне.
Апэляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суду 9 чэрвеня разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне гэтага ж суду аб высяленьні партыі з офісу.
Урад і Нацбанк Беларусі 31 траўня накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб выдзяленьні новага стабілізацыйнага крэдыту.
Прадстаўнік віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандар Кузьняцоў падаў у Кастрычніцкую раённую адміністрацыю заяўку на правядзеньне пікету, мэта якога — пратэст супраць абясцэньваньня беларускіх грошай, падвышэньня цэнаў ды патрабаваньне адстаўкі ўраду.
Часовым павераным у справах Бразыліі ў Беларусі ад 1 чэрвеня прызначаны Жазэ Эдуарда Жыраўду, вядзецца падрыхтоўка да адкрыцьця ў Менску амбасады гэтай краіны ў Беларусі.
Міхалевіч паведаміў, што 4 дні таму ён атрымаў "афіцыйнае апавяшчэньне з пракуратуры Прагі" пра тое, што Генпракуратура Беларусі падала запыт на яго экстрадыцыю, і што ён абвешчаны ў міжнародны вышук.
Дэпутаты Эўрапарлямэнту дашлюць паштоўкі ў месцы пазбаўленьня волі і папярэдняга зьняволеньня, дзе ўтрымліваюцца ўдзельнікі Плошчы.
Госьцем «Начной Свабоды» – былы палітвязень Андрэй Кім, арганізатар кампаніі дасылкі беларускім палітвязьням відэапаштовак ад вядомых людзей.
Актывісты інтэрнэт-сайту pashtoukа.оrg супольна з прадстаўнікамі Эўрапейскай Беларусі зладзілі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. Зь менскага паштамту яны даслалі вязьням у розныя турмы некалькі сотняў паштовак.
Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі атрымаў спатканьне з жонкай у СІЗА КДБ. Актывіста Паўла Вінаградава адправілі ў калёнію, не дачакаўшыся касацыі. Арцёму Грыбкову не дазволілі мець у камэры вэнтылятар. Зьмітра Бандарэнку асудзілі за дзень, а пратакол працэсу пішуць ужо месяц.
31 траўня ўвечары жонцы Андрэя Пачобута калегі журналіста па Саюзе палякаў перадалі сродкі, сабраныя сябрамі арганізацыі, каб падтрымаць ягоную сям’ю. У Пачобутаў двое дзяцей: дачцэ Яне дзесяць гадоў, сыну Яраславу — крыху больш за год.
"У сувязі з цкаваньнем палітычных апанэнтаў і палітычнымі судамі над імі, а таксама працягам абмежаваньняў у галіне свабоды слова і сходаў – сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца."
Віцебскі прадпрымальнік, былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах лічыць патрэбным правесьці рэфэрэндум за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Для падрыхтоўкі рэфэрэндуму спадар Правальскі ўжо прызначыў каардынатараў па Віцебскай вобласьці — праўда, большасьць зь іх пра гэта нават ня ведала.
Кіраўнік МЗС Расеі С.Лаўроў узяў удзел у пасяджэньні ў Менску Рады міністраў замежных спраў краінаў АДКБ. Зь міністрамі сустрэўся А.Лукашэнка, які цяпер кіруе Радай. Асобнай сустрэчы Лукашэнкі з Лаўровым не было.
І іранічна называе Беларусь "найбуйнейшай марской дзяржавай". "Мы занепакоеныя, што нашы беларускія калегі не выконваюць абавязацельстваў у рамках Мытнага саюзу", -- заявіў Г.Анішчанка.
Спартовае інтэрнэт-выданьне goals.by высьветліла падрабязнасьці здарэньня на футбольным матчы ў Бабруйску, дзе адзін са спэцназаўцаў ужыў сьлезацечны газ, які трапіў у тым ліку і на пяцігадовага хлопчыка. Пасьля гэтага фанаты пачалі скандаваць «Ненавідзім рэжым».
"Занепакоены існуючай сытуацыяй, зьвяртаюся да дзяржаўных уладаў, сьвету палітыкі, эканомікі, навукі, культуры, грамадзкіх арганізацыяў, усіх людзей добрай волі..."
Што адбываецца там, дзе вы цяпер, як выглядае крызіс і выхад зь яго, што мяняецца і што застаецца бязь зьменаў? Летні фота- і відэаконкурс, сур'ёзныя прызы.<br><a href="http://www.svaboda.org/photogallery/6783.html" style="font-weight: bold;">Глядзі галерэю конкурсу</a>.
Арганізацыйны камітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) на сваім пасяджэньні 31 траўня выступіў з рэзкім пратэстам супраць "судовай расправы над лідэрам сацыял-дэмакратаў Мікалаем Статкевічам і іншымі палітвязьнямі".
Нямеччына стане першай бязьядзернай буйной прамысловай дзяржавай ў Эўропе.Урад пасьля працяглай дыскусіі вырашыў паступова закрыць усе атамныя станцыі да 2022-га году.
Вядзецца расьсьледаваньне па факце пранікненьня ноччу ў Менскі мэтрапалітэн групы маладых людзей. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка сёньня на нарадзе аб расьсьледаваньні абставінаў выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Менскага мэтро.
Эўрапейскі суд у правах чалавека сёньня пастанавіў, што пры арышце тагачаснага кіраўніка ЮКАСА Міхаіла Хадаркоўскага былі парушаныя ягоныя правы.
Аб'ём дапамогі, якую дае Эўразьвяз краінам-суседзям, будзе залежаць ад дэмакратычных рэформаў у гэтых краінах, заявіў эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.
Віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі С. Арлова заявіла, што ў СФ не выключаюць пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі, што можа прывесьці да зьвяржэньня А.Лукашэнкі сваім народам.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў, што на сёньняшнім пасяджэньні ў рамках АДКБ абмяркоўвалася сытуацыя "як у зоне адказнасьці гэтай арганізацыі, так і вакол зоны".
Пад такім загалоўкам францускае выданьне La Tribune разважае пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі і пра ролю Расеі ў гэтай сытуацыі.
Расейскае «Авторадио» адрэагавала песьняй на заяву Аляксандра Лукашэнкі, што шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, спыняць працу ў Беларусі, бо яны «нагнятаюць» сытуацыю на валютным і спажывецкім рынках.
Магчымы крэдыт Беларусі з боку ЭўрАзЭС складзе 1,2, а не 3 млрд. даляраў. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Дзянісаў.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск для ўдзелу ў пасяджэньні міністраў замежных спраў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
Сябра нямецкага Бундэстагу і ПАРЭ ад фракцыі зялёных і Мануэль Cарацын узяў шэфства над беларускім палітвязьнем, 21-гадовым актывістам руху "За Свабоду" Мікітам Ліхавідам.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падаў у Менгарсуд касацыйную скаргу. Палітвязень Фёдар Мірзаянаў адмовіўся мяняць беларускае грамадзянства на расейскае. Асуджаны за плошчу Дзьмітрый Буланаў падкрэсьлівае хібы судовага працэсу. Вязьня Ільлю Васілевіча не перавялі з Валадаркі ў Жодзінскі ізалятар.
Да 2022 году Нямеччына адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі. Такое рашэньне прынялі ў панядзелак на досьвітку, пасьля 13-гадзінавага паседжаньня партыі, што ўваходзяць у кіраўнічую кааліцыю.
Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождж» Радыён Марынічаў запісаў у парку Горкага інтэрвію з Ірынай Халіп — і быў затрыманы міліцыяй. Інтэрвію сьцёрлі, журналіста дэпартуюць.
Справу лідэра АГП Анатоля Лябедзькі працягнулі, але не паведамілі, на які тэрмін.
Асіповіцкі музыка, актывіст каманды экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Ігар Сімбіроў дамагаецца, каб КДБ вярнуў яму гітару й нэтбук з чарнавымі запісамі яго твораў.
30 траўня ў Парыжы праходзіць чарговы раўнд беларуска-францускіх кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў.
Падоўжаныя тэрміны папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы адносна старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, абвінавачанага па артыкуле аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года.
Загрузіць яшчэ