Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць ААН тэрмінова адрэагаваць на крызіс з правамі чалавека ў Беларусі


31 траўня ў Жэнэве ў межах 17-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека адбыўся брыфінг, прысьвечаны крызіснай сытуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізатары – Х'юман Райтс Уотч, Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь (КМК), Міжнародная Фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH), Фонд Дамоў правоў чалавека і Ўсясьветны альянс за грамадзянскі ўдзел CIVICUS.

"Махавік рэпрэсій раскручваецца, і для таго, каб яго спыніць, неабходна прыняцьцё рэзалюцыі на гэтай сэсіі Рады і стварэньне пазыцыі спэцдакладчыка Рады ААН па правах чалавека па сытуацыі ў РБ, які як раз і змог бы забясьпечыць неабходны мэханізм маніторынгу і кантролю за разьвіцьцём сытуацыі", -- гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Сэсія Рады працягнецца да 17 чэрвеня, а праект рэзалюцыі па сытуацыі ў Беларусі, які рыхтуюць прадстаўнікі Эўразьвязу, павінен быць афіцыйна ўнесены не пазьней за 9 чэрвеня, каб яго пасьпелі абмеркаваць і вынесьці на галасаваньне да канца сэсіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG