Берасьцейская пракуратура выносіць папярэджаньні за «рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі».
З былым кандыдатам на прэзыдэнта Дзьмітрыем Вусам у магілёўскай калёніі № 19 сустрэлася жонка Яўгенія. «Схуднеў болей як на 20 кіляграмаў, але бадзёры і кажа, што ні ў якім разе не падпіша ліста Лукашэнку аб памілаваньні».
Дзяржаўныя СМІ ня бачаць праяваў крызісу і толькі паўтараюць заявы кіраўнікоў краіны пра тое, што ёсьць цалкам пераадольныя часовыя цяжкасьці. Чаму афіцыйныя мэдыі не расказваюць насельніцтву пра тое, як зь меншымі стратамі перажыць няпростыя часы?
Судзьдзя Цэнтральнага суду Гомелю Сяргей Шыцікаў адхіліў скаргу абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» да гарвыканкаму з прычыны забароны першатравеньскага мітынгу. Масавую акцыю партыйцы прымяркоўвалі да сьвята працы й салідарнасьці працоўных.
“Сытуацыя ў Беларусі жахлівая. Урад праводзіць рэпрэсіі ня толькі супраць палітычнай апазыцыі, але і супраць грамадзянскай супольнасьці і іншых груп насельніцтва”.
Прэзыдэнт Літвы ў 1998-2009 гадах Валдас Адамкус у гутарцы з нашым карэспандэнтам Сяргеем Шупам дзеліцца развагамі наконт таго, якую палітыку Літва мусіць мець у дачыненьні да Беларусі.
24 чэрвеня ў Брусэлі адбыліся перамовы лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча з эўракамісарам па пытаньнях супрацоўніцтва і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле і намесьнікам генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці Хэльгай Шміт.
Статыстыка ад ГУУС Менгарвыканкаму: у акцыі маўчаньня ў сталіцы ўзялі ўдзел 1,5 тысячы чалавек, 200 затрымалі, 33 аштрафавалі.
Судзьдзя Людміла Грачова супакойвае сваякоў палітвязьняў аптымістычнымі прагнозамі. Касацыйную скаргу Паўла Вінаградава і яшчэ 4 вязьняў адхілілі. Пры гэтым зноў паўстала пытаньне пра псыхічнае здароўе Ўладзімера Хамічэнкі. Мікіта Ліхавід даслаў маці ліст пасьля 4-га карцэру. Андрэю Саньнікаву рыхтуюць атрад, ізаляваны ад усіх іншых атрадаў Наваполацкай калёніі.
Суд над Пачобутам – гэта перш за ўсё ўдар па паляках на Гарадзеншчыне, піша журналіст Міхал Кацэвіч у польскім выданьні тыднёвіка Newsweek.
Актывіст Саюзу палякаў журналіст Ігар Банцар пакараны штрафам у памеры 60 базавых адзінак. Абвінавачаньне: дробнае хуліганства, непадпарадкаваньне міліцыі. Суд адбыўся ў аддзяленьні міліцыі
Лідэр Лібійскай Джамахірыі Муамар Кадафі не вядзе перамоваў аб пераезьдзе ў Беларусь, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
У Пячэрскім раённым судзе Кіева пачаўся працэс па адной з трох крымінальных спраў, заведзеных супраць Юліі Цімашэнкі. Ёй інкрымінуюць перавышэньне паўнамоцтваў на прэм'ерскай пасадзе пры падпісаньні доўгатэрміновых газавых кантрактаў з Расеяй.
Лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк мяркуе, што “ініцыятыва “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” справа добрая і яе трэба разьвіваць”. Але пры гэтым трэба адмовіцца ад выкрыкаў “міліцыя з народам”.
У сувязі з затрыманьнямі 22 чэрвеня ў Менску і іншых гарадах Беларусі дзяржаўны міністар Фэдэральнага міністэрства замежных спраў Нямеччыны Вэрнэр Гоер скрытыкаваў дзеяньні беларускіх праваахоўных органаў.
Муамар Кадафі пакіне Лібію праз два-тры тыдні і адправіцца ў Беларусь, не выключыў былы кіраўнік МЗС краіны Абдурахман Махамед Шалгам.
Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандар Мілінкевіч сустракаецца ў Брусэлі з камісарам Эўразьвязу па пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.
Маўляў, спадар Д.Эмтэстам "праваахоўнымі органамі не затрымліваўся".
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў, што траціна амэрыканскіх войскаў будзе выведзеная з Аўганістану на працягу бліжэйшых 18 месяцаў.
Кіраўнік Беларусі лічыць, што ўладам неабходна кантраляваць продаж валюты насельніцтву, а насельніцтву "трэба пацярпець".
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду!", паэт Уладзімер Някляеў ня можа свабодна перасоўвацца па краіне, бо зьвязаны падпіскаю аб нявыезьдзе. Аднак ён жадае кантактаваць зь людзьмі з розных рэгіёнаў.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ня ведае, чаму яго расейскі калега Дзьмітры Мядзьведзеў не адгукнуўся на запрашэньне наведаць 22 чэрвеня Берасьцейскую крэпасьць.
Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў апазыцыю ў тым, што яна падштурхоўвае моладзь да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.
Прафэсар Мічэл Арэнстайн лічыць, што Міжнародны валютны фонд не павінен ратаваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі новымі пазыкамі.
Поўная рэабілітацыя ўсіх фігурантаў справы 19 сьнежня — галоўны прыярытэт дзейнасьці Аб'яднанай грамадзянскай партыі на бліжэйшыя месяцы.
Вынікам маўклівай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», якая адбылася ў шэрагу гарадоў Беларусі, сталіся сотні затрыманьняў. Пра стаўленьне да гэтых падзеяў у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася Галіна Абакунчык.
Літоўскі парлямэнтар Пятрас Аўштравічус сьцьвярджае, што для будаўнікоў Астравецкай АЭС не павінны дзейнічаць правілы, якія дазволяць жыхарам памежнай зоны ў спрошчаным рэжыме перасякаць мяжу Беларусі і Літвы.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускі бок зьвернецца ў міжнародныя судовыя інстанцыі з пазовамі супраць ініцыятараў увядзеньня Эўразьвязам санкцый у дачыненьні да Беларусі.
«Пётар Пятровіч больш у Нацыянальны банк ня вернецца. Я хачу, каб ён жыў», — заявіў Лукашэнка ў чацьвер журналістам падчас працоўнай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць.
Больш за 460 чалавек былі затрыманыя ў розных гарадах Беларусі падчас акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У Менску ў міліцэйскія пастарункі трапілі больш за 220 чалавек, некаторых моцна зьбілі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Аксана Пачобут сказала, што хоча ўбачыць мужа, але міліцыянты яе не пускалі. У адчаі яна паспрабавала абмінуць іхняе ачапленьне і ўзьлезьці спачатку на жалезную агароджу.
У МЗС Швэцыі выкліканы пасол Беларусі. Мяркуецца, што яму будзе выказаны пратэст і асуджэньне гвалту супраць дэманстрантаў у гарадах Беларусі, а таксама супраць часовага кіраўніка швэдзкай амбасады, які быў атакаваны міліцэйскім спэцназам ў Менску.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк сёньня асудзіў разгон “маўклівага пратэсту” ў Менску 22 чэрвеня і запатрабаваў вызваленьня ўсіх затрыманых.
За гэты час пройдуць суды і будзе бачна, як адрэагуюць на іх людзі. Калі праз тыдзень на вуліцы беларускіх гарадоў выйдзе яшчэ больш насельніцтва, то гэта будзе азначаць, што беларусы выціскаюць зь сябе страх.
Беларуская дэлегацыя павезла ў «Газпром» падрыхтаваны праект дамовы куплі-продажу 50% акцый «Белтрансгазу», якія належаць дзяржаве. Сума зьдзелкі — 2,5 мільярда даляраў.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, гаворачы пра адказ на новыя санкцыі Эўразьвязу, заявіў: «Толькі ў выпадку неабходнасьці магчымае ўвядзеньне з нашага боку захадаў у адказ».
МЗС не называе імя дыплямата. Аднак, паводле некаторых дадзеных, гэта выканаўца абавязкаў кіраўніка швэдзкага дыппрадстаўніцтва Эмстам. 22 чэрвеня яго спрабавалі затрымаць спэцназаўцы міліцыі, калі ў Менску праходзіла маўклівая акцыя пратэсту.
Паводле праваабарончай арганізацыі «Вясна», у чацьвер асудзілі 21 чалавека ў чатырох судах — Партызанскім, Ленінскім, Савецкім, Цэнтральным.
23 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Горадні працягваўся працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Працяг суду — 24 чэрвеня а 10-й раніцы.
Да канца 2011 году Злучаныя Штаты выведуць з Аўганістану 10 тысяч сваіх вайскоўцаў, а да лета 2012 году – 33 тысячы. Сёньня ў Аўганістане разьмешчана блізка 100 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў.
Сярод затрыманых і зьбітых у Беларусі ў сераду – 19 журналістаў, у тым ліку карэспандэнт “Свабоды” Алег Грузьдзіловіч. Мы дазваніліся да Алега ў міліцэйскі аўтобус, дзе ён знаходзіўся пасьля затрыманьня.
У Менску адбылася штотыднёвая акцыя маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Яе вынікам сталі дзясяткі затрыманых удзельнікаў, выпадковых мінакоў, а таксама журналістаў.
Зьміцер Дашкевіч прапанаваў кіраўніцтву сьледчага ізалятару наняць перакладчыка зь беларускай мовы. Алесь Атрошчанкаў атрымаў 35 паштовак, некаторых не прапусьціла турэмная цэнзура. Сяргей Казакоў трапіў у Бабруйскую калёнію.
Экспэрты цэнтрабанку Кітая, якія працавалі ў Менску на запрашэньне прэзыдэнта Беларусі, выказаліся супраць прапановы МВФ выкарыстоўваць свабоднае курсаўтварэньне для вырашэньня праблем на валютным рынку.
Чаму ў сьпісе Amnesty International толькі 12 вязьняў сумленьня, а ў турмах за плошчу 32 чалавекі? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да Хэзэр Макгіл, экспэртам у справах Беларусі.
Бо Беларусь, будучы паўнапраўным членам гэтай арганізацыі, зможа заблякаваць любыя падобныя крокі, заявіў генэральны сакратар АБСЭ Марк Пэрэн дэ Брышамба.
На 15 ліпеня прызначаны разгляд касацыйных скаргаў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, а таксама Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка.
22 чэрвеня а 19-й гадзіне ў гарадах краіны прайшла чарговая акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Найбольш масавая акцыя прайшла ў Менску. Цэнтар ачапілі. Мэтро не спынялася. Мноства затрыманых.
У сераду ўвечары амаль у трох дзясятках беларускіх гарадоў плянуюцца чарговыя акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Яе арганізатары ў інтэрнэце запрашаюць людзей на цэнтральныя плошчы гарадоў, каб разам паўдзельнічаць у маўклівым пратэсьце супраць цяперашняга рэжыму.
Актывісты суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» заклікаюць грамадзян Беларусі 22 чэрвеня а 19 гадзіне зноў, як і тыдзень таму, выйсьці на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на маўклівую акцыю пратэсту.
Загрузіць яшчэ