Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра кантроль продажу валюты


Кіраўнік Беларусі лічыць, што ўладам неабходна кантраляваць продаж валюты насельніцтву, а насельніцтву "трэба пацярпець".

"Я ўвогуле пераконваюся, што нам трэба больш сур'ёзна кантраляваць расходаваньне валюты для насельніцтва. І гэтыя замежныя спэцыялісты (кітайскія экспэрты -- Інтэрфакс), аб якіх я казаў, мяне аб гэтым папярэдзілі", -- заявіў А.Лукашэнка ў чацьвер журналістам у часе рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць.

"Я сказаў людзям праўду: прынесяце прадаваць валюту, нехта будзе яе купляць. Гэтая валюта ў абменьніках і банках будзе. Але я сказаў, што дзяржава ў гэтую гульню пакуль гуляць ня будзе, як мінімум да ліпеня. Пагаварыўшы з кітайскімі, расейскімі спэцыялістамі, я пераканаўся, што абсалютна меў рацыю", -- дадаў ён.

Паводле яго "калі нехта хоча купіць валюту, якая яму вельмі патрэбная для лячэньня, дзелавых паездак за мяжу, то ён ідзе ў Ашчадны банк, піша заяву і атрымлівае валюту". "Тыя, каму патрэбная валюта, але можа пацярпець, -- трэба пацярпець. Тыя, каму ня трэба, не павінны хадзіць у абменьнікі і атрымліваць гэтую валюту", -- заявіў А.Лукашэнка. "Навошта выводзіць з эканомікі грошы? У гэтым сэнсе людзям трэба пацярпець", -- заявіў А.Лукашэнка, зьвяртаючыся да тых людзей, якія пераводзяць беларускія рублі ў валюту і замарожваюць яе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG