Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік МЗС: санкцыі ў адказ — «толькі ў выпадку неабходнасьці»


Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, гаворачы пра адказ на новыя санкцыі Эўразьвязу, заявіў: «Толькі ў выпадку неабходнасьці магчымае ўвядзеньне з нашага боку захадаў у адказ».

«Мы заклікаем нашых эўрапейскіх партнэраў да вяртаньня да дыялёгу на роўных умовах. Гэта ключавая ўмова. Беларусь ніколі не выступала эскалятарам гэтых дачыненьняў, і мы будзем рабіць усё, каб вярнуць нашыя дачыненьні ў нармальнае рэчышча. Толькі ў выпадку неабходнасьці магчымае ўвядзеньне з нашага боку захадаў у адказ», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

На брыфінгу журналісты запыталіся ў Савіных: ці будзе беларускі бок прымаць адпаведныя санкцыі, у прыватнасьці — ці не забароніць беларускім апазыцыянэрам выезд за межы краіны?

21 чэрвеня афіцыйнае выданьне Эўразьвязу «Official Journal of the European Union» апублікавала дадаткі да сьпісу асобаў, на якіх пашыраюцца візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу. Да «чорнага сьпісу» дадаліся чатыры фізычныя і тры юрыдычныя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG