Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС адмаўляе факт затрыманьня швэдзкага дыплямата ў Менску


Затрыманьне швэцкага дыплямата, намесніка кіраўніка місіі, другога сакратара Швэцыі ў амбасадзе Давіда Эмтэстама, 22 чэрвеня 2011
23 чэрвеня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў пад загалоўкам "МУС інфармуе" зьявілася паведамленьне:

"Сёньня ў Інтэрнэце, а таксама ў некаторых СМІ была распаўсюджана інфармацыя пра нібыта меўшы месца факт затрыманьня 22 чэрвеня ў Менску супрацоўнікамі беларускай міліцыі намесьніка кіраўніка амбасады Швэцыі ў Беларусі Дэвіда Эмтэстама. Міністэрства ўнутраных спраў паведамляе, што дадзеная інфармацыя не адпавядае сапраўднасьці. Спадар Д.Эмтэстам праваахоўнымі органамі не затрымліваўся".

У той жа час у шмат якіх інтэрнэт-СМІ зьявіліся фатаздымкі, на якіх адлюстраваны момант затрыманьня швэдзкага дыплямата.

У чацьвер на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: "Прывілеі і імунітэт дыпляматаў у межах Венскай канвэнцыі бясспрэчныя, але дыпляматы павінны выконваць законы краіны знаходжаньня".

Глядзець камэнтары (15)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG