Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч правёў перамовы са Штэфанам Фюле і Хэльгай Шміт


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
24 чэрвеня ў Брусэлі адбыліся перамовы лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча з эўракамісарам па пытаньнях супрацоўніцтва і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле і намесьнікам генэральнага сакратара Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці Хэльгай Шміт.

Паводле інфармацыі прэсавай службы руху «За свабоду», падчас сустрэчаў гаворка ішла пра тое, што кантакты Эўразьвязу зь беларускімі ўладамі магчымыя толькі пасьля вызваленьня і поўнай рэабілітацыі палітзьняволеных. Акрамя таго, «павінны быць канкрэтныя захады па эканамічнай лібэралізацыі і грамадзка-палітычнай дэмакратызацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG