Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Newsweek Polska: Нязломны Пачобут


Андрэй Пачобут. Здымак ПАП
Андрэй Пачобут. Здымак ПАП
Суд над Пачобутам – гэта перш за ўсё ўдар па паляках на Гарадзеншчыне, піша журналіст Міхал Кацэвіч у польскім выданьні тыднёвіка Newsweek.

«У абставінах імклівага крызісу ўлады штораз мацней дысцыплінуюць грамадзтва, а палякі зьяўляюцца выгадным, паказным ворагам. Сувора караючы Пачобута, рэжым будзе імкнуцца даказаць, што польская меншасьць – рука ў руку з Варшавай – пляце змовы супраць Беларусі» -- піша Newsweek Polska.

Прадстаўляючы постаць Андрэя Пачобута сваім чытачам, Міхал Кацэвіч прыгадвае эпізод з прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, калі яго і яшчэ двух польскіх журналістаў міліцыя затрымала ў Горадні пад закідам сфальшаваньня беларускіх візаў. «Пакуль у справу ўключылася польская дыпляматычная служба, гарадзенская апазыцыя ня толькі адшукала месца, дзе мы знаходзіліся, але і склікала людзей на імправізаваны пратэст перад пастарункам. Тым, хто нас шукаў і арганізаваў пратэст, быў Андрэй Пачобут. Ён рызыкаваў, як і іншыя, якія тады стаялі ў сьнезе і голасна дамагаліся вызваленьня польскіх журналістаў» -- піша Кацэвіч.

Паводле тыднёвіка, беларускі рэжым, намерыўшыся пакараць Пачобута турмою, зрабіў стратэгічную памылку. «Пачобут у вязьніцы будзе для беларускай улады ня менш небясьпечны, як Пачобут на свабодзе. Ён ужо дамогся, што ўпершыню за апошнія гады адным голасам у справе замежнай палітыкі загаварылі Яраслаў Качыньскі і Дональд Туск. Вызваліць журналіста заклікаў у Варшаве Барак Абама ды таксама дэпутаты Эўрапарлямэнту. У абароне Пачобута падпісалі адкрыты ліст галоўныя рэдактары найбольшых польскіх СМІ, якія наогул ня ладзяць паміж сабою» -- адзначае Кацэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG